The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
StromcloakCamp Злопацук
Злокрыс (Online)
Злопацук (арыг. Skeever) — жывёла у гульні The Elder Scrolls Online.

Апісанне[]

Злопацук — гэта сярэдняга памеру істота шэрай афарбоўкі з маленькімі чорнымі вачамі і вострымі кіпцюрамі і ікламі, што сустракаецца амаль па ўсім Тамрыэлю. Па асобнасці яны амаль не ўяўляюць пагрозы, таму аддаюць перавагу атакаваць групай у дзве-тры асобіны. У іх прысутнічае ўсяго два выгляды атакі: лёгкія ўдары лапамі і моцны ўдар ікламі, які яны падрыхтоўваюць некалькі секундаў.

Выгляды злопацукоў[]

У гульні прысутнічае некалькі ўнікальных злопацукоў, адрозных ад сваіх суродзічаў.

Характарыстыкі злопацука, памер душы і здабыча залежаць ад яго выгляду і месца рассялення.

Назва Апісанне
Злопацук
Skeever
Самыя пашыраныя злопацукі, якіх можна сустрэць на тэрыторыях Эльсвейра, Хаммерфэлла, Хай Рока, Морраўінда і Скайрыма.
Зачыненая сківіца
Lockjaw
Унікальны агрэсіўны злопацук, насялялы паўночней залы Гейрмунда
Пачасун
Rutmange
Унікальны агрэсіўны злопацук, якога суправаджаюць дзве звычайныя асобіны. Адрозніваецца ад сваіх суродзічаў памерам і сілай. Знайсці яго можна ў Гленумбре, у Свяцілішча Дрэннага Чалавека.
Сота
Sotha
Унікальны не агрэсіўны злопацук, гадунец Велсы з Прычала Абы.

Гл. таксама[]

  • Злопацук (Lore)
  • Злопацук (Skyrim)

Template:Істоты (Online)