| |||
---|---|---|---|
Мапа | |||
План | |||
Зоны | Агульная зала, Склеп |
Змерзлы агмень (арыг. The Frozen Hearth) — страўня у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
- Коды лакацыі:
WinterholdTheFrozenHearth
WinterholdTheFrozenHearthCellar
Апісанне[]
Гэта стандартная Скайрымская страўня знаходзіцца ў Вінтэрхолдзе. Галоўная яе асаблівасць — наяўнасць шырокага склепа. Яе гаспадаром з'яўляецца Дагур, а прыслужніцай працуе яго жонка Харан. У іх ёсць агульная дачка Эйрыд.
Трымаць страўню — апошнюю прыбытковую справу ў прышлым у заняпад Вінтэрхолдзе. Асноўнымі яго наведнікамі з'яўляюцца людзі, якія скіроўваюцца ў Калегію. Як кажа Харан: «У Вінтэрхолдзе мала прыязджанаў, а яшчэ менш прыязджанаў з грашамі, але заўсёды можна меркаваць на мясцовых, якія кахаюць выпіць».
Нягледзячы на тое, што Дагур не вельмі і кахае чараўнікоў, у адной з пакояў жыве чараўнік Неласар. Ён плаціць добрыя грошы за пакой, таму Дагур не супраць яго бытнасці. У страўні таксама некаторы час (па сюжэтнай лініі Гільдыі Зладзеяў) прысутнічае Энтыр. Апроч гэтых персанажаў сюды зазіраюць Бірна і Ранмір.
Персанажы[]
- Дагур — гаспадар страўні;
- Харан — жонка Дагура, прыслужніца;
- Эйрыд — дачка Дагура і Хараны;
- Неласар — арандатар пакоя, былы чалец Калегіі Вінтэрхолда.
Квэсты[]
- «Чорная зорка»;
- «Пошукі Ізабель Рольняў»;
- «Украсці кій таемнай уладзе»;
- «Новыя гаспадары»;
- «Цяжкія адказы»;
- «Паляванне і збіральніцтва».
Прадметы[]
- Падручнік «Вынік» (Аднаўленне), у склепе, паміж бочкай і слупам;
- кій таемнай улады;
- ежа і іншыя каштоўнасці.