The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Кватч герб менш інфармацыі:
Кватч (Oblivion)
Кватч (Oblivion)
Сцяг Месца на карце
Баннер замка Кватча МестоположениеКватча
План горада
План Кватча
Правінцыя Сірадыл

Магчыма, нам атрымаецца адбудаваць усё наноў. Але наша жыццё ўжо ніколі не будзе такім, як калісьці. У нас было ўсё. Выдатныя сады, свежае горнае паветра. Ты ведаеш, што ў Кватче была арэна? Зараз арэна засталася толькі ў Імперскім горадзе. Але зараз усё знікла. Засталіся толькі дым, бруд і разваліны
— Гільберт Сэлон


Апісанне

Месціва

Кватч — буйны горад у заходняй часткі Сірадыла, Каловіі, якая славіцца сваімі кансерватыўнымі паглядамі і культурай. Некалі даўно гэты горад быў незалежным і нават вёў войны з суседзямі, як, прыкладам, Скінград, але гэта даўно ўжо ў мінулым. Кватч знаходзіцца на вяршыні вялікай сталовай гары, што ўзвышаецца над стыкам трох рэгіёнаў: Залатога берага, Калавіянскага сугор'я і Заходняга вельда. Да поўдня і паўднёвага ўсходу ад горада праходзіць Залатая дарога, ад якой наўпроста на вяршыню гары цягнецца серпанцін. Кватч знаходзіцца ў адноснай блізкасці ад меж Валенвуда.

Раёны горада

Пра тое, якім Кватч быў да разбурэння казаць можна толькі выходзячы з месцавання руін. У яго паўночна-заходняй частцы знаходзіцца замак Кватч, аддзялённы ад астатняга горада ровам з вадой. Вакол рова быў высаджаны парк, цяпер спалены дашчэнту. Перад замкам знаходзіцца пляц са статуяй Антуса Піндэра, героя Кватча, які арганізаваў абарону горада супраць сіл Камарана Ўзурпатара. У паўднёвай частцы горада, перад галоўнай брамай, знаходзіцца невялікі пляц і паўразбураная капліца Акатоша, у якой атуліліся трохі ацалелых. Усходняя частка горада некалі з'яўлялася жылым раёнам, дамінантай якога была арэна. Яе дымлівыя разваліны знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада.

Наваколле горада

Прылеглыя да гарадскіх сцен часткі гары выпалены дашчэнту, але некалі даўно былі пакрыты густым лесам. Унізе, на шляху да Залатой дарогі, знаходзіцца лагер уцекачоў, куды потым адправяцца ацалелыя з капліцы Акатоша. Паўднёвей лагера знаходзіцца разбураны форт Дасекмур, а на дарозе ў бок Анвіла — закінутая шахта Капрыз Бэллетора. Усходней Кватча, ля падножжа гары, стаіць ферма Шэткомб, поруч з якой ёсць вялікая пячора Пясчанік. На раўнінах на поўнач ад горада знаходзіцца трохі разбураных крэпасцяў і айлэйдскія руіны Трамб.

Бягучыя падзеі

У 3Э 432 году з-за канфлікту на глебе ўспадкоўвання гінуць абодва сыны графа Армеліуса Голдвайна, што прыводзіць да хваляванняў у горадзе. З пачаткам Крызісу Аблівіяна, пасля смерці імператара Урыэля VII, на Кватч здзяйсняецца напад войскі Мерунэса Дагона, якое прывяло да поўнаму разбурэнню гарады і значным чалавечым ахвярам. Даэдра ужылі для штурму гарады аблогавы краўлер, які ператварыў расквітнелыя кварталы ў агнявую пастку. Пасля гэтага ля галоўнай брамы горада былі адкрыты малыя брама Аблівіяна, якія не дазволілі ацалелым вартаўнікам выратаваць выжылых у Кватче. Спробы самастойна зачыніць брама таксама не завершылася поспехам.

Праўдзівай прычынай атакі даэдра на Кватч быў мясцовы святар, брат Марцін, які насамрэч з'яўляецца незаконнанароджаным спадчыннікам забітага імператара, а такім чынам галоўнай перашкодай на шляху Мерунэса Дагона да скарэння смяротнага плана. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя высілкі, Марціна забіць не атрымалася, а невядомы герой, які прыбыў за ім, здолеў зачыніць браму Аблівіяна і дапамагчы гарадской варце прабіцца да капліцы. Фіналам супрацьстаяння ў Кватче стала бітва за гарадскі замак, падчас якой руіны былі зачышчаны, а цела графа Армеліуса Голдвайна было выяўлена ў далёкіх памяшканнях крэпасці.

Месцы

Pin-icon НататкаЛічбы каля тыпу лакацыі паказваюць нумар дадзенага месца на плане горада ў інфабоксе. Некаторыя лакацыі на плане падпісаны.

220px 220px 220px
Капліца Акатоша Замак Кватч Лагер уцекачоў
Храм (2) Рэзідэнцыя графа (5) Лагер

Персанажы

Жыхары
Замак Кватч
Армеліус Голдвайн
Капліца Акатоша
Берых Іныян Брат Марцін Гільберт Сэлон
Ленка Валус Алета 20px|link=Настаўнікі навыкаў (Oblivion)|Аднаўленне, майстар (Капліца Акатоша) Ц'ерра
Барыкада ля брамы
Джэсан Рылыян Мерандыл Савліян Матыюс
Мёртвыя Землі
Ілэнд Воныюс Мен'ен Ганэлд
Лагер уцекачоў
Атрэлар Батул гра-Шароб 20px|link=Кавалі (Oblivion)|Каваль (Лагер уцекачоў)20px|link=Кавалі (Oblivion)|Рамонт (Лагер уцекачоў) Балдон
Відум-Джа Ілаў Дралгонэр Сігрыд 20px|link=Алхімікі (Oblivion)|Алхімік (Лагер уцекачоў)
Тавія Хіртэл

Квэсты

Абразок Назва Апісанне
Галоўны квэст
50px «Пошук спадчынніка» Адправіцца ў Кватч і знайсці там незаконнанароджанага сына забітага імператара.
50px «Прарыў аблогі Кватча» Зачыніць браму Аблівіяна ля гарадскіх сцен, каб дапамагчы эвакуяваць выжылых.
50px «Хаўруснікі Брумы» Папрасіць у Саўліяна Мацыюса дапамога для Брум.
Пабочныя квэсты
50px «Бітва за замак Кватч» Адбіць у даэдра рэзідэнцыю графа і тым самым цалкам вярнуўшы кантроль над разбураным горадам.
Квэсты майстроў
50px «Навучанне аднаўленню» Выратаваць спустошаны горад, каб працягнуць навучанне ў майстра школы аднаўлення.

Цытаты пра горад

Я ніколі не бачыў нічога падобнага. Гэта жудаснае, проста жудаснае. Я думаю, лепш пакуль не высоўвацца і проста выконваць загады
— Джэсан Рылыян

Гэта здарылася так хутка. Усё, што мы маглі зрабіць - гэта сабраць ацалелых і паспрабаваць адвесці іх у бяспечнае месца. Вораг быў куды мацней нас
— Ц'ерра

Горад спалены дашчэнту. Тут заставацца бессэнсоўна. Нам трэба хутчэй перабірацца ў бяспечнае месца
— Мерандыл

Гэта была жудасная ноч. Я нават не ведаю, як нам атрымалася ацалець. Увесь горад быў у агні
— Ілэнд Воныюс

Мая хата… Мая праклятая хата быў увесь у агні. Мяне забівае, што я не магу вярнуцца туды, каб што-кольвек змяніць. Мы былі зусім не гатовы да такога павароту падзей. Здавалася, што яны з'явіліся з ніадкуль. Іх было так шмат… Калі б толькі ў мяне была магчымасць нанесці ворагу зваротны ўдар! Але мы не можам пакінуць нашу барыкаду, пакуль брама Аблівіяна адкрыта
— Савліян Матыюс

Разбурэнняў апынулася больш, чым я думала. Так шмат загінулых… Лепш мне было гэтага не ведаць. Тады ў мяне заставалася б надзея
— Ленка Валус

Магчыма, нам атрымаецца адбудаваць усё наноў. Але наша жыццё ўжо ніколі не будзе такім, як калісьці. У нас было ўсё. Выдатныя сады, свежае горнае паветра. Ты ведаеш, што ў Кватче была арэна? Зараз арэна засталася толькі ў Імперскім горадзе. Але зараз усё знікла. Засталіся толькі дым, бруд і разваліны
— Гільберт Сэлон

Выглядае дрэнна. Усё сапраўды дрэнна. Але мы моцныя. Мы адбудуем усё наноў. Але спачатку вартаўнікі павінны зачысціць руіны. Гэта будзе няпроста. Але я застануся тут. Гэта мый горад. Нішто не прымусіць мяне пайсці адгэтуль
— Відум-Джа

Я не магу сказаць табе, што адбылося. Мне павезла, што я застаўся ў жывых. Я быў у маім склепе. Нечакана прагучаў страшны шум, і накаціла хваля жару. Калі я выйшаў вонкі, увесь горад быў у агні. Дым быў паўсюль. Я пабег да каўняроў. Я выбег з брамы і пабег праз лес. Дарогу мне асвятлялі водбліскі пажару. Я заначаваў у лёску. Я вярнуўся раніцай, але Кватча ўжо не было. Я нічога не мог зрабіць. Я проста пабег. Калі б не гэта, я быў бы ўжо мёртвы
— Атрэлар

Позна ўначы, калі ўсё спалі, адкрылася брама ў Аблівіян. Адтуль выйшлі даэдра і падпалілі горад. Шмат людзей загінула, але сяму-таму атрымалася ацалець
— Балдон

Можаш агледзець папялішча ўласнымі вачамі. Гарады больш не, як і большасці яго жыхароў. Даэдра выйшлі з брамы самае начы. Тыя, хто ваяваў, загінулі. Тыя, хто пабег… У іх, прынамсі, быў шанец
— Сігрыд

Кватч? Кватча больш не існуе
— Берых Іныян

Гл. таксама

  • Кватч (Lore)
  • Кватч (Dark Brotherhood)

Галерэя

Advertisement