FANDOM


LetterIcon Крамзолі
Base ID: SC_VULPRISS
Свиток (Morrowind) 01
Аўтар: Вулпрысс Дэніссан
Вага: 0,2 Цана: 0 Gold Skyrim
Крамзолі (арыг. A Scrawled Note) — запіска у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

Месцазнаходжанне Edit

Радавая магільня Гіматранаў, на падстаўцы каля замкнёных дзвярэй, вядоўцы ў апошні пакой магільні.

Тэкст Edit

На жаль, Морці, мой загінулы таварыш, не дажыў да гэтага. Я шкадую, што яго рэшткі ўсё яшчэ захоўваюць ключ да гэтай магільні, куды мне трэба трапіць, каб завяршыць гэту місію. Я ў поўнай адзіноце, і для выканання гэтага задання ў мяне ёсць толькі мой меч і маё ўменне. Думаю, гэта канец майго вандравання. Але, без ключа, мне давядзецца ўвайсці туды сілай. Таму што я не сумняюся — за гэтымі дзвярамі ўтойваецца жах і страх.

Я пакідаю гэта папярэджанне на той выпадак, калі не дам рады. Вядома, гэта дзверы з пасткай, а мае здольнасці ў выяўленні і абясшкоджванні падобных рэчаў вымушаюць жадаць лепшага. Калі нехта знойдзе маё цела, ведайце, што ў мяне нічога не выйшла, і што ў гэтай магільні ўтоена сапраўдны скарб — Жазло Хаседокі. Сцеражыцеся захоўніка гэтага вялікага жазла

Вулпрысс Дэніссан

Кармэла, я сустрэнуся з табой там, дзе свет, з усім маім каханнем.

Нататка Edit

  • Ключ ад замкнёных дзвярэй можна знайсці ў радавой магільні Барамаў, на тэле нядаўна забітага Рыцара. Мяркуючы па інфармацыі з Construction Set, яго ID — Morty_dead, з чаго можна выказаць здагадку, што гэта той самы Морці, памянёны ў запісцы.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.