| |||
![]() | |||
Вага: 1.0 | <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 15,000 ![]() | ||
Эфект: гл. артыкул | |||
Злучаны квэст: Паляванне Гірцына |
Кудмень хуткасці паляўнічага (арыг. Hunter's Amulet of Speed) — каралі, даэдрычны артэфакт у дадатку The Elder Scrolls III: Bloodmoon.
Апісанне[edit | edit source]
Кудмень хуткасці Паляўнічага — унікальны кудмень, што належыць Прынцу Даэдра Гірцыну. Ён з'яўляецца адной з магчымых узнагарод герою за сканчэнне галоўнай сюжэтнай лініі Bloodmoon, нароўні з кудменем сілы Паляўнічага і Дзідай Паляўнічага. Калі прыгоднік дойдзе да развязкі падзей Прароцтвы Крывавага Месяца і сустрэнецца з самім Гірцынам, ён павінен будзе адказаць на пытанне: «Што робіць паляўнічага вялікім?» (то бок, якая якасць для яго самае галоўнае). Калі герой выбера «хуткасць», яму давядзецца біцца з Аспектам Хуткасці Гірцына, пасля перамогі над якім пратаганісту дастанецца гэты трафей.
Чары[edit | edit source]
Кудмень валодае наступнымі чарамі (сталы эфект):
- Павелічэнне Хуткасці 10 п.
- Павелічэнне Акрабатыкі 15 п.
- Павелічэнне Атлетыкі 15 п.
Languages:
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.