The Elder Scrolls Wiki

Трэба: дадаць дыялогі персанажа ў кантэксце біяграфіі.

Куд-Ай
Ref ID: 0002F07F Base ID: 0002CD1F
Базавая інфармацыя
Ровень PC + 0
Здароўе 61–206
Мана 131–169
Запас сіл 189
Раса Арганыянін
Фракцыя Бравіл , Гільдыя чараўнікоў, чараўнікі
Паслугі Навучанне навыку «Ілюзія»
Лакацыя Бравіл, Гільдыя чараўнікоў Бравіла
Квэст Рэкамендацыя ад Бравіла, Праз начны кашмар
Куд-Ай (арыг. Kud-Ei) — персанаж у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Біяграфія[]

Куд-Ай — арганыянка-чараўнік і кіраўнік Гільдыі чараўнікоў Бравіла, з гонарам якая выконвае ўскладзеныя на яе абавязанні. Яна гатова на шмат што дзеля чальцоў сваёй гільдыі, у чым можна пераканацца пры выкананні квэста для Гільдыі чараўнікоў Бравіла. Можа навучыць героя навыку «Ілюзія», калі той складаецца ў гільдыі.

Для атрымання рэкамендацыі Куд-Ай папросіць галоўнага героя вярнуць кій чараўніка, выкрадзены ў адной з яе падапечных, Ардалін. Таксама Куд-Ай з'яўляецца вельмі добрым сябрам яшчэ аднаго чальца гільдыі — Хенант'ера — і будзе прасіць героя вярнуць яго з начнога кашмару, у які ён трапіў з-за свайго ж вынаходства, які пагрузіў яго ў Свет мрояў.

Інвентар[]

Апранута ў зялёны парчовы дублет і зялёнае шаўковае адзенне, абута ў сінія аксамітавыя туфлі. Узброена ўзроўневым кароткім мячом. Пры сабе мае ўзроўневая колькасць золата.

Распарадак дня[]

Спіць з 23 до 7 раніцы. З 7 до 9 снедае, пасля чаго чытае кнігу у холе гільдыі да 20. З 14 до 16 робіць перапынак на абед, з 20 до 22 вячэрае.

Квэсты[]

  • «Рэкамендацыя ад Бравіла» — вярнуць кій Ардалін па просьбе Куд-Ай.
  • «Праз начны кашмар» — выбавіць Хенат'ера, які дагадзіў у начны кашмар.