FANDOM


ON-иконка-Неотмеченная локация Кулінарыя Арзоргі
Кулинария Орзорги
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Хай Рок
рэгіён Ратгар
Персанажы Гл. артыкул
Істоты Варта
Квэсты Родныя душы, Здаровы выбар, Гушчы, чым вада, Гэты баль запомніцца

Кулінарыя Арзоргі (арыг. Orzorga's Kitchen) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Orsinium)».

Апісанне Edit

Кулінарыя Арзоргі — неадзначаная лакацыя, змесцаваная ва ўсходняй часткі рэгіёна Ратгар, Хай Рок. Адзін са спосабаў далезці да яе — рухацца з крэпасці Маркул на ўсход. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўночней лакацыі.

Гэта невялікае селішча, што паўстала вакол аднайменнай страўні, што належыць арчіхе па імі Арзорга. Знаходзіцца яно поруч з назіральнымі вежамі на краі грандыёзнага ўцёса, што падзяляе ўзбярэжныя раўніны і высокія плато ў цэнтральнай частцы Ратгара. Селішча знаходзіцца поруч з гасцінцам паміж Арсыныюмам і крэпасцю Фарун, а таму не жаліцца на нябытнасць наведнікаў. На сцяне ёсць некалькі назіральных кропак, адкуль адкрываецца зачаравальны выгляд на наваколлі, роўнае як і з вяршынь дазорных веж, якіх дзве: на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе. У селішчы ёсць невялікая стайня. Ад дарогі яе бароняць буйныя скалы. Насельнікі гэтага месца часта збіраюцца каля вогнішчаў, а некаторыя выконваюць размаітую працу па падтрыманні парадку. Аховай гэтага месца займаецца варта. Сама Арзорга цалкам занята рыхтоўляй страў для конкурсу пры двары ў Арсіныюме, прыцягваючы героя для пасільнай дапамогі.

Першым даручэннем арчіхі стане збор якая расце ва ўсходніх горах лютасцяніцы і ледавіковай вады, якія пойдуць на гатаванне напою. Па вяртанні герой стане сведкам сцэны звальнення папярэдняга памагатага Арзоргі — Хамеліна Сярпа. Для гатавання заедку кулінар запытае порцыю мозгу і жоўці гарпій, якія гняздуюць у раён бухты Караблекрушэння на паўднёвым захадзе Ратгара. Тамсама расце і асот, які таксама патрэбна для гатавання стравы. Па завяршэнні даручэння Арзорга прапануе герою паспытаць страва, а той, у сваю чаргу, пахваліць яе ці заявіць, што аслеп. У кожным разе арчіха выдасць ва ўзнагароду адзін са сваіх рэцэптаў, а ад пасаджаных ля вогнішча насельнікаў селішча можна будзе пачуць каментары страў мясцовага гурмана. Для гатавання дэсерту Арзорга даручыць герою сабраць эшатэровый мох на ўгоддзях да ўсходу ад Кулінарыі, а таксама здабыць сэрца і кішкі огра. У якасці ідэальнага кандыдата яна азначыла огра-вегетарыянца па імі Нумакелурруз Пажыральнік Радыскі. Арзорга запэўніць героя, што ўжытак у ежу мяса ограў не з'яўляецца канібалізмам, спаслаўшыся на словы жраца Малаката і культыста Наміры. Нарэшце, галоўная страва па задуме кулінара будзе складацца з тундравых труфеляў, ледавіковых таматаў. лішайніку дурзогаў і галовы мядзведзя па імі Крывікол. Апошняга заб'е былы памагаты Хамелін, а астатнія інгрэдыенты давядзецца сабраць Бяздушнаму ў розных частках Ратгара. Талент Арзоргі у канцы-канцоў адзначыць Баразал — хатняя жонка караля Курага, якая запросіць кухарку казаць на баляванні пры двары ў Арсіныюме.

Месцы Edit

Кулінарыя Арзоргі
Здание в Кулинарии Орзорги 1
Здание в Кулинарии Орзорги 2
ON-mapicon-Таверна Кулінарыя Арзоргі ON-mapicon-Здание Старая вежа
Страўня Будынак
Здание в Кулинарии Орзорги 3
Здание в Кулинарии Орзорги 4
ON-mapicon-Здание Старая вежа Стайня
Будынак Будынак

Персанажы Edit

Насельнікі
Кулінарыя Арзоргі
Аверыё Коравэл ON-icon-Снабженец Баразал Дульфра
Зогбат Лэнарыл Ундрыгуг
На вуліцах
Арсіміль Багула Гузмара
Дындом Абдэг Арзорга
Сэйла Дораны Тыккус Тугавуз ON-icon-Бронник
Хабаіс ON-icon-Торговец Хератыр

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Родныя душы» — дапамога Арзорге згатаваць напоі для свята пры двары караля.
  • «Здаровы выбар» — дапамога Арзорге згатаваць заедкі для свята пры двары караля.
  • «Гушчы, чым вада» — дапамога Арзорге згатаваць дэсерты для свята пры двары караля.
  • «Гэты баль запомніцца» — дапамога Арзорге згатаваць асноўную страву для свята пры двары караля.

Нататкі Edit

  • Фактычна селішча не мае сваёй уласнай назвы ў гульні.
  • Маркер карты кузні Маркулдын хоць і паказвае на гэта селішча, аднак уваход у рамесную майстэрню знаходзіцца ля падножжа ўцёса, на якім змесцавана Кулінарыя Арзоргі.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.