Калі вы ведаеце, якой інфармацыі бракуе ў артыкуле, пішыце свае думкі у яго абмеркаванні ці проста ў гэтым шаблоне.
|
Кэнлін
Ref ID: 0007327A Base ID: 00073279 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | PC + 1 |
Здароўе | 65–201 |
Мана | 102–250 |
Раса | Басмер |
Фракцыя | Брума |
Лакацыя | Брума, хату Бэнліна |
Біяграфія
Edit
Кэнлін — басмер, які жыве ў Бруму.
Ён з'яўляецца пасля выканання квэста Цёмнага Братэрства «Няшчасны выпадак», у якім трэба забіць яго дзядзечку Бэнліна. Цалкам магчыма, што менавіта Кэнлін зрабіў гэты заказ. Калі загаварыць з ім, ён скажа: «Хмм? О, мяне клічуць Кэнлін. Можа, ты ведаў майго дзядзечку Бэнліна? Ён памёр нядаўна. Пудзіла мінатаўра звалілася на яго. Вельмі сумна. Добра, да спаткання».
Таксама выйдзе адмысловы выпуск «Варанога кур'ера» пад назвай «Трагічнае здарэнне! Бэнлін мёртвы!», дзе Кэнлін скаментаваў тое, што здарылася: «Гэта быў няшчасны выпадак. Трагедыя. Я заўсёды казаў дзядзьку, што аднойчы гэта галава зваліцца на яго, але хіба ён мяне слухаў? Так, я ведаю, некаторыя распускаюць чуткі пра тое, што тут меў месца нейкі злы намер. Але гэта ўсё глупства. Усе ведаюць, што гэты горад папросту рассыпаецца на частцы. Падобнае можа здарыцца з кім дагодна».
Інвентар
Edit
Кэнлін апрануты ў сіні аксамітавы ўбор і сінія замшавыя туфлі. Пры сабе мае ключ ад дома і ўзроўневая колькасць золата.