| ||||
![]() | ||||
<acronym class="acronym" title="Базавае значэнне абароны, не які ўлічвае ўплыў навыкаў і здольнасцяў">Абарона</acronym> | Вага | <acronym class="acronym" title="Базавае значэнне цаны, якое не ўлічвае ўплыў навыкаў і здольнасцяў">Цана</acronym> | ||
70 | 90 | 50,000 ![]() | ||
Трываласць | 2800 | |||
Тып | Кіраса | |||
Клас | Цяжкія даспехі |
Абагульняльны артыкул: «Даспех Яе Рукі».
Апісанне[edit | edit source]
Кіраса Рукі — элемент даспеха, карыстанага вылучна Найвысокімі Ардынатарамі і Рукамі Альмалэксыі у Морнхолдзе. Забяспечвае абарону для корпуса. Кіраса, што выкарыстоўваецца Рукамі Альмалэксыі, практычна не адрозніваецца ад той, што носяць Найвысокія Ардынатары, але зачаравана.
Як і Індарыльская браня, гэтыя даспехі лічацца святымі для чальцоў Ордэна, выкарыстанне кожнай версіі кірасы прывядзе да варожых дзеянняў з боку сустрэчных Найвысокіх Ардынатараў.
Зачараваная версія[edit | edit source]
Кіраса, што выкарыстоўваецца Рукамі Альмалэксыі, мае аналагічную назву, выгляд і характарыстыкі, але нясе на сабе некаторыя чары, у звязку з чым на ёй можна ўбачыць характэрны для зачараваных рэчаў водбліск магіі. Кіраса зачаравана на сталы эфект адлюстраванні (5 адзінак, на сябе). ID зачараванай кірасы: Indoril_Almalexia_Cuirass
.
Месцазнаходжанне[edit | edit source]
- Стандартную версію носяць Найвысокія Ардынатары, якіх можна знайсці па ўсім Морнхолду.
- Зачараваную версію можна зняць толькі з Яе Рук (у Саласа Валора няма шчыта).
Нататка[edit | edit source]
- Зарад незачараванай версіі роўны 550 адзінкам.