The Elder Scrolls Wiki

Кірніл Даўганосы (арыг. Kyrnil Long-Nose) (? — ?, ) — Прадвеснік Патужнікаў, былы ім пад канец Другой эры.

Давёўшы, што традыцыя гераізму непарушная, ён паказаў Патужнікам шлях і вярнуў нам гонар, скіраваўшы нашы лёсы па ступнях Ісграмора, усё бліжэй і бліжэй да Саўнгарду.
— Вялікія прадвеснікі

Біяграфія[]

Кірніл Даўганосы — адзін з Прадвеснікаў Патужнікаў. У цёмныя гады канца Другой эры ў Ёррваскре адзін за адным змяняліся подлыя і ганебныя Прадвеснікі. Глыбока абураны і раздражнёны гэтым, Кірніл Даўганосы з'яднаў праўдзівых Патужнікаў у наваколлі Ёррваскра і ўзяў яго штурмам, забіўшы ўзурпатараў і крывёй вярнуўшы гонар Патужнікам. Шмат кім гэта было ўспрынята з запалам, як вяртанне да традыцый продкаў.

Менавіта Кірніл Даўганосы паклаў пачатак традыцыі з'яднання давераных дарадцаў у Кола (названы так услед за радай капітанаў Ісграмора), які мог бы служыць прыкладам для маладых і неспрактыкаваных Патужнікаў.[1]

Спасылкі[]

  1. Вялікія прадвеснікі