Лес Хірстаанг
| |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Тып | Лес, рэгіён |
Гульні | Bloodmoon, Dragonborn |
Кантынент | Тамрыэль |
Правінцыя | Салстхейм |
Лес Хірстаанг (арыг. Hirstaang Forest) — лес, рэгіён ў свеце The Elder Scrolls.
Contents
Апісанне[edit | edit source]
Лес Хірстаанг — самы паўднёвы з рэгіёнаў Салстхейма, абмежаваны з поўначы раўнінамі Ізінф'ер, з астатніх трох бакоў — узбярэжжам моры Зданяў. Гэта ўзгорыстая мясцовасць, пакрытая хваёвым лесам, з мяккім кліматам у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Салстхейма. З поўначы на поўдзень лёсак перасякае рака Іггнір.
Тыповыя прадстаўнікі расліннасці лесу — беладонна і кусты падуба. З жывёльнага свету частыя сустрэчы з ваўкамі і мядзведзямі, а ўзбярэжжа моры і берагі Іггнір аблюбавалі хоркеры. Таксама лес насяляюць таямнічыя спрыгганы. Далей на поўнач, дзе лес пераходзіць у раўніны Ізінф'ер, можна ўбачыць р'ёклінгаў і шчацінаспінаў, аднак яны не заходзяць у глыб лесу.
Вандруючы па лесе, апроч дзікіх звяроў, можна сустрэць і больш за разумных насельнікаў — берсеркераў і фрызавых вядзьмарак. На ўзбярэжжы і на беразе ракі ёсць некалькі перавальных пунктаў кантрабандыстаў.
Менавіта з лесу Хірстаанг пачалося асваенне Салстхейма Імперыяй. Перш быў пабудаваны форт Іняевай Бабачкі, а пазней, ля затокі да захаду, закладзена шахцёрская асада Вароніна Скала.
Вандроўнікам настойліва рэкамендуецца наведаць гай Брадыр, дзе можна ўбачыць кола дзіўных камянёў. Па легендзе, гэта ваяры, звернутыя ў камень злым вядзьмарствам. Непадалёк, на паўночным усходзе, змесцаваны святы для скаалаў Камень Дрэва. Іншы падобны менгір — Камень Зямлі — стаіць да паўночнага захаду ад Варонінай Скалы на невялікім узгорку.
Лакацыі лесу Хірстаанг[edit | edit source]
Селішчы[edit | edit source]
- Форт Іняевай Бабачкі — вайсковы форт, авангард імперскага асваення выспы Салстхейм.
- Вароніна Скала — шахцёрскае мястэчка, заснаванае Усходняй імперскай кампаніяй для здабычы эбаніту.
- Жыллё Ульфгара Бясконцага — ледзяная пячора, у якой жыве 5000-гадовы герой, які марыць пра Саўнгардзе.
Пячоры[edit | edit source]
- Пячоры Гандрунг — сховішча кантрабандыстаў да паўночнага ўсходу ад форта. Месца дзеяння квэста «Кантрабандысты з Форта Іняевай Бабачкі».
- Залы прыцемку — ледзяная пячора, у якой пачвары трымаюць у палоне Цяпло Сонца. Месца дзеяння квэста «Абрад Сонца».
Могільнікі і курганы[edit | edit source]
- Курган Бладскал — пахавальны курган да паўночна-паўночна-захаду ад Варонінай Скалы. Месца знаходжання аднайменнага клінка.
- Курган Фроссельман — курган да ўсходу ад форта, паміж утокай ракі Іггнір і затокай, што вядзе да пячор Гандрунг.
- Курган Хіммельхост — курган да ўсходу ад утокі ракі Іггнір. Месца спачынку пірацкай каманды.
- Курган Келсэлдолк — курган на заходнім узбярэжжы выспы, да паўднёвага захаду ад Варонінай Скалы.
- Курган Калнб'ёрн — курган строга на захад ад Форта Іняевай Бабачкі і на паўднёвы ўсход ад Варонінай Скалы.
- Курган Стормпфунд — курган да паўночнага захаду ад форта.
Выбітнасці[edit | edit source]
- Гай Брадыр — гай у паўночнай частцы лесу Хірстаанг, на мяжы з раўнінамі Ізінф'ер.
- Камень Зямлі — святы менгір скаалаў да паўночнага захаду ад Варонінай Скалы, поруч з курганом Бладскал.
- Камень Дрэва — святы менгір скаалаў на ўсходняй ускраіне гаю Брадыр.
Галерэя[edit | edit source]
Клімат лясы Хірстаанг | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Ясна | 20 % | ![]() |
Дождж | 0 % | |
![]() |
Хмарна | 40 % | ![]() |
Навальніца | 0 % | |
![]() |
Пахмурна | 40 % | ![]() |
Снег | 0 % | |
![]() |
Туман | 0 % | ![]() |
Завея | 0 % |
Правінцыі: | Сірадзіл · Хай Рок · Хамерфел · Эльсвейр · Валенвуд · Чэрнатоп'е · Мораўінд · Скайрым · Самерсэт |
---|---|
Template:Геаграфія/Салстхейм |