FANDOM


Лукан Валер
Ref ID: 00013487 Base ID: 0001347A
Лукан Валерий
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 4
Здароўе 75
Мана 60
Запас сіл 60
Раса Імперац
Фракцыя Рывервуд, гандляры
Паслугі Гандаль
Лакацыя Рывервуд, Рывервудскі гандляр
Квэст Залаты кіпцюр
Лукан Валер (арыг. Lucan Valerius) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Біяграфія Edit

Лукан Валерыйімперац-гандляр, які жыве ў Рывервудзе разам з сястрой Камілай Валерыяй. З'яўляецца ўладальнікам крамы «Рывервудскі гандляр».

Лукан лагодны і свойлівы. У яго можна купіць трохі тамоў загавораў, даволі нядрэнную браню, зброя, шмат ежы і некаторыя зеллі. У той жа час гандлюе кожнымі цацкамі, такімі як, прыкладам, каштоўныя камяні і прадметы побыту. Пільнуецца бакі Імперыі, бо кажа пра Восем Божышчаў, а не Дзевяць.

Залаты кіпцюр Edit

Першая сустрэча пратаганіста і Лукана адбываецца ў яго краме. Тот будзе пра нешта спрачацца са сваёй сястрой. Калі герой падыдзе да яго і пацікавіцца, ці здарылася нешта ў іх, Лукан адкажа: «Так, нас сапраўды... абкралі. Хоць тавараў на продаж у нас усё адно поўна. Зладзеі забралі толькі адну рэч. Упрыгожанне з чыстага золата, у форме цмачынага кіпцюра». Калі пратаганіст паведаміць, што можа дапамагчы яму, Лукан узрадавана скажа: «Праўда? Апошнія пастаўкі абяцаюць прынесці добры прыбытак. Яна твая, калі ты вернеш мне мой кіпцюр. Калі ты хочаш нагнаць гэтых зладзеяў, ідзі да Легкадумнага піка. Гэта да паўночнага ўсходу ад горада».

Пасля таго як герой верне яму залаты кіпцюр, той падзякуе Довакіна, выдасць узроўневую колькасць сэптымаў, а таксама дазволіць браць недарагія прадметы з яго крамы.

Сваякі Edit

Інвентар Edit

Лукан апрануты ў карычневае адзенне гандляра і карычневыя боты гандляра. У інвентары мае два выгляды зброіжалезны кінжал і жалезную булаву. Таксама пры сабе мае ключ ад сваёй крамы, узроўневыя прадметы і няшмат залатых.

Распарадак дня Edit

Нататкі Edit

  • Калі выкананы квэст «Залаты кіпцюр», тое ў выпадку смерці Лукана Довакін атрымае стандартная спадчына ў 100 залатых (за рэштай падаткаў). У краме будзе гандляваць Каміла.
  • Пасля таго як Лукан атрымае ад Довакіна залаты кіпцюр, гэты кіпцюр можна будзе ўкрасці, потым прадаць яго ўладальніку, потым ізноў украсці. І так бясконца.
  • Пасля ўступу галоўнага героя ў Гільдыю зладзеяў безназоўныя зладзеі часта пачнуць пракрадацца ў краму Лукана і Камілы. Праўда, яны будуць даволі баязлівыя і выяўляць агрэсію, як у Рыфтэне, не стануць.
  • Галоўны герой можа парадніцца з Луканам, жаніўшыся на яго сястры.

Квэсты Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.