FANDOM



Warning-icon
Трэба: Дапоўніць інфармацыю і адфарматаваць

Маглір
Ref ID: 0002AE31 Base ID: 00024165
Маглир
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень PC+3 (2–19)
Здароўе 91–228
Мана 110–137
Раса Басмер
Фракцыя Гільдыя ваяроў, Кампанія «Чорны лес»
Лакацыя Страўня «Заходні вельд», Заезны двор «Самотны вандроўнік», Хол кампаніі «Чорны лес»
Квэст Няскончанае справа, Яшчэ адно няскончанае справа, Хіст
Маглір (арыг. Maglir) — персанаж у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Біяграфія Edit

Маглір — басмер, чалец Гільдыі ваяроў у рангу «Хаўруснік». Сустракаецца падчас трох квэстаў Гільдыі: «Няскончанае дзела», «Яшчэ адно няскончанае дзела» і «Хіст». Як высвятляецца, ён жанаты і ў яго ёсць дзеці, а ў Гільдыю ён пайшоў толькі для таго, каб іх прахарчаваць.

Упершыню герой сустрэнецца з Маглірам, калі высветліцца, што той не дастаў дзённік Брэнуса Асціса. Пратаганісту мае быць выканаць гэту працу за яго.

У наступны раз герой сустрэне басмера, выконваючы квэст «Логава зладзеяў», дзе Маглір будзе яго напарнікам.

Quest More Unfinished Business

Маглір у даспехах кампаніі «Чорны лес»

Напачатку квэста «Яшчэ адна няскончаная справа» ён далучаецца да кампаніі «Чорны лес», не звольніўшыся афіцыйна з Гільдыі ваяроў. Адначасна ён змяняе свой камплект жалезных даспехаў на браню «Чорнага лесу».

У апошні раз герой сустракаецца з Маглірам пасля знішчэння хіста ў лабараторыі кампаніі. Пры гэтай сустрэчы Маглір прыйдзе ў лютасць ад таго, што ў яго аднялі працу, і нападзе на героя.

Да квэста «Яшчэ адно няскончанае дзела» Магліра можна знайсці ў страўні «Заходні вельд» у Скінградзе, потым ён аднойчы сустракаецца на заезным двары «Самотны вандроўнік» у Бравіле, пасля чаго знікае з гульні до квэста «Хіст». Па ходзе выканання гэтага квэста Маглір звінаваціць героя ў тым, што той бурыць яго жыццё, і паспрабуе забіць пратаганіста. Да таго часу ён будзе крыху мацней, чым раней.

Багі Edit

  • Ёсць некаторая імавернасць, што басмер не з'явіцца на выхадзе з лабараторыі.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.