The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
ON-mapicon-Склеп Магільныя ўзгоркі
Похоронные гробницы
Мапа
Гленумбра-Могильные холмы-Карта
Акруга Хай Рок
рэгіён Гленумбра
Персанажы Харальд Вінвайл, Залаты прынц, Жалезны сын, Смарагдавая прынцэса, кароль Данэл Дэлэйн, Лорд Слановая костка, Сілас Вінвэйл
Істоты Сэр Грандэн, зомбі
Квэсты Пракляты скарб, Слугі старажытных каралёў, Забытыя продкі, Дзюры затокі

Магільныя ўзгоркі (арыг. Burial Mounds) — склеп у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Скляпы».

Апісанне[]

Магільныя ўзгоркі — склеп, змесцаваны ў паўночнай часткі рэгіёна Гленумбра, Хай Рок. Адзін са спосабаў далезці да яго — рухацца з Кроссвіча на паўднёвы захад. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўночней склепа.

Гэта лагічны працяг могілкаў Сабора Сцягно на ўсход, якое распасціраецца до самага Кроссвіча. У пахавальных магільнях знайшлі свой апошні прытулак пяцёра старажытных уладнікаў Хай Рока і іх рыцары. Разам з імі тут былі пахаваны асаблівыя рэліквіі, што з'яўляюцца злучным звяном паміж жывымі і мёртвымі. Менавіта гэтым вырашылі скарыстацца апаганшчыкі магіл з культу Крывавага шыпа, распаўсюдзілага свой уплыў з Сабора Сцягно на ўсё наваколле. Духі супрацівяцца спробе падначалення, але доўга не змогуць упірацца. Бяздушны падчас сваіх падарожжаў сустракае аднаго з іх, сэра Марлі Орыса, які папросіць дапамогу.

Першай справай герой павінен будзе знайсці і вярнуць чатыры рэгаліі, выкрадзеныя са спустошаных скляпоў і схаваныя ў хаце былога наглядніка могілкаў паўднёвей. Усе падыходы да гэтага будынка добра ахоўваюцца супернікамі, што, зрэшты, не замінае неўпрыкмет праслізнуць усярэдзіну. Там пратаганіст знойдзе артэфакты: Смарагдавы шчыт, гравераваную костку, залатую карону і жалезны чорны меч. Усе гэтыя прадметы трэба вярнуць ва ўжо выкрытыя магільні.

Калі апошні артэфакт вернецца на сваё месца, ля выйсця з магільні Бяздушны сустрэнецца з каралём Данэлам Дэлэйнам і яго прывіднай світай. Тот раскажа, што культысты спрабуюць падначаліць сабе духаў, а аднаго з іх, сэра Грандэна, ужо зламалі. Здань папросіць вызваліць траіх духаў і забіць палага сэра, пасля чаго знайсці на ўзгорку ў цэнтры могілкаў. Сэр Грандэн знаходзіцца крыху паўднёвей, а сектантаў, якія мучаць духаў, можна знайсці на тэрыторыі магільняў у яшчэ не выкрытых пахаванняў. Калі справа будзе зроблена, герой атрымае ўзнагароду і адпусціць духаў на волю.

У адной з магільняў на тэрыторыі комплексу пратаганіст сустрэне маладога брэтонца Харальда Вінвайла, які будзе ўбраны ва ўніформу Крывавага шыпа. Як высветліцца, натхнёны выявай Ангофа Спевака Магіл і руханы добрымі намерамі, юнак далучыўся да арганізацыі і прыбыў сюды, дзе яго наваспечаныя патужнікі пачалі рабаваць магільні, сярод якіх знаходзяцца пахаванні продкаў Геральда. Ён папросіць героя запаліць рытуальныя свечкі на магілах чальцоў яго сям'і, а потым пагутарыць з духам легендарнага прапрапрабацькі, Сіласа Вінвайла, які падкажа, што рабіць юнаку далей.

Квэсты[]

Пабочныя квэсты[]

  • «Пракляты скарб» — знерваваць планы сектантаў у Пахавальных магільнях і вярнуць назад выкрадзеныя рэліквіі.
  • «Слугі старажытных каралёў» — дапамагчы духам вызваліцца і знайсці супакой.
  • «Забытыя продкі» — дапамагчы які раскаяўся культысту ўшанаваць гонар яго продкам.

Ордэн Псіджыкаў[]

  • «Дзюры затокі» — запячатаць часовыя дзюры, што адкрыліся ў рэгіёне затокі Іліак.

Галерэя[]

Advertisement