FANDOM


Bookicon Маркарт: Каталог хатняга дэкору
ID: 000F1445
Book03
Вага: 1 Цана: 5 Gold Skyrim
Маркарт: Каталог хатняга дэкору (арыг. Markarth Home Decorating Guide) — кніга у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

ТэкстEdit

Маркарт

Каталог хатняга дэкору


Сардэчна запрашаем у вашу новую хату!

У гэтым кіраўніцтве пададзены спіс набораў, якія вы можаце купіць у аканома валодання. Кожны з набораў уяўляе сабою камплект мэблі і ўпрыгожанняў для пэўнай часткі хаты. Дастава і ўсталёўка ўваходзяць у кошт куплі.

Вам трэба толькі заплаціць паказаную суму - пра ўсё іншае паклапоціцца аканом. У наступны раз, калі вы апыняцеся ў хаце пасля куплі, новыя ўпрыгожанні і мэбля ўжо будуць на сваіх месцах.

Вестыбюль
Калі вы набудзеце гэты набор, вестыбюль за ўваходнымі дзвярамі будзе ўпрыгожаны кілімкамі і дэкаратыўнымі раслінамі.

Гасціная
Вялікі абедны стол, некалькі сталкоў паменш, палкі, стэлаж і іншая мэбля для гасцінай.

Спальня
Апроч новай мэблі і ўпрыгожанняў для спальні, у гэты набор уваходзіць невялікае памяшканне паміж госцевай і гаспадарскай спальняй, у задняй частцы хаты.

Алхімічная лабараторыя
Поруч з гасцінай будзе змесцавана алхімічная лабараторыя, што залучае ў сябе стол для доследаў, некалькі паліц і дадатковыя ўпрыгожанні.

Лабараторыя зачароўніка

Поруч з гасцінай будзе змесцавана невялікая лабараторыя зачароўніка. У камплект уваходзяць пентаграма душ, палкі і ўпрыгожанні.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.