The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Марцэл Маўрард
Ref ID: MARCEL MAURARD
Марцел Маурард
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 5
Здароўе 65
Мана 106
Запас сіл 196
Раса Брэтон
Фракцыя Вівек
Лакацыя Вівек, Квартал Чужакоў
Квэст Дрэнны актор
Марцэл Маўрард (арыг. Marcel Maurard) — персанаж у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

Біяграфія[]

Марцэл Маўрард — брэтон, які паходжвае ў Ніжнім Поясе Квартала Чужакоў, што ў Вівеке, недалёка ад крамы Міюн-Гея. Апошняму здаецца, што Марцэл замінае яго гандлю і просіць пратаганіста пазбыцца ад яго.

Калі пагаварыць з Марцэлам, то высветліцца, што ён проста беспрацоўны актор, які шукае трупу, да якой мог бы далучыцца. Апытаўшы мінакоў, можна даведацца, што Крассыюс Курыё, драматург і апякун мастацтваў, нядаўна напісаў новы твор і шукае актораў для пастаноўкі. Курыё пацвердзіць, што збіраецца ставіць п'есу пад назвай «Юрлівая Арганыянская Панна», фрагменты з якой ён з радасцю падорыць. Калі сказаць Марцэлу пра набор актораў у трупу, той зацікавіцца і паведаміць пра свой намер наведацца да Курыё.

Інвентар[]

Марцэл апрануты ў простую адзенне — порткі, кашулю і чаравікі. У кішэнях выпадковая колькасць золата (да 20 манет). Не узброены.

Характарыстыкі[]

Апроч расавых брэтонскіх, іншымі талентамі не валодае.

Квэсты[]

  • «Дрэнны актор» — Міюн-Гей просіць справодзіць Марцэла куды-небудзь далей ад яго крамы.
Advertisement