The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
Мора Зданяў

Море призраков

Базавая інфармацыя
Тып Мора
Гульні Online, Morrowind, Skyrim
Кантыненты Атмора, Тамрыэль
Правінцыі Хай Рок, Скайрым, Морраўінд

Мора Зданяў (арыг. Sea of Ghosts) — мора ў свеце The Elder Scrolls.

Апісанне[]

Мора Зданяў абмывае паўночную і паўночна-ўсходнюю ўскраек кантынента Тамрыэль. З'яўляючыся часткай Падамайскага акіяна, яно абмывае ўсё паўночнае ўзбярэжжа правінцыі Скайрым і зліваецца з Унутраным морам на паўночным захадзе Морраўінда.

Мора Зданяў — халоднае, а сустрэча з айсбергам тут зусім не рэдкасць, што абцяжарвае суднаходства. Гэтыя факты хоць і ўскладнілі, але не вымінулі міграцыю нэдаў, уцекачоў ад грамадзянскай вайны з кантынента Атмора, а пасля і экспедыцыю Ісграмора і яго легендарных «пяці сотняў», якія выгналі эльфаў з тэрыторыі сучаснага Скайрыма.

У адрозненне ад цёплых мораў, Мора Зданяў не валодае багатай фаўнай. Звычайныя яе прадстаўнікі тут: ласось і рыбы-забойцы.

Вядомыя парты[]

Саліц'юд, Данстар, Віндхельм — у Скайрыме.

Вароніна Скала — на Салстхейме.

Апісанні[]

  • «Песні вяртання, т.2»;
  • «Песні вяртання, т. 19»;
  • «Інгол і марскія здані».