The Elder Scrolls Wiki
Морраўінд (карта)

Морраўінд — адна з правінцый кантынента Тамрыэль у сусвеце The Elder Scrolls, радзіма данмераў, яны ж цёмныя эльфы.

Геаграфія[]

Морраўінд размешчаны ў паўночна-ўсходняй вобласці кантынента. Мяжуе са Скайрымам на захадзе, Сірадзілам на паўднёвым захадзе і Чорнай Дрыгвай на поўдні. З поўначы і усходу берага правінцыі абмываюць Мора Зданяў і Падамайскі акіян адпаведна.

Сама правінцыя складаецца з кантынентальнай часткі (аддзеленай ад астатняга мацерыка гарамі Валус і Вялоці), велізарнага вострава вулканічнага паходжання Варденфел, аддзелены ад мацерыка Унутраным морам, і маленькіх астравоў на поўначы і паўночным усходзе правінцыі.

Востраў Солстхейм, які знаходзіцца на паўночны захад ад Варденфела доўгі час з'яўляўся спрэчнай тэрыторыяй са Скайрымам, пакуль Вярхоўны кароль Скайрыма фармальна не аддаў востраў данмерам акупаваць яго пасля падзей Чырвонага Года. На востраве разгартоўваюцца падзеі адразу двух дапаўненняў: The Elder Scrolls III: Bloodmoon і The Elder Scrolls V: Dragonborn. 

У гульні The Elder Scrolls III: Morrowind дзеянне адбываецца на востраве Варденфел, які з'яўляецца часткай Морраўвінда.

Сталіцай Морраўвінда да ўварвання арганіанаў быў горад Альмалексія, размешчаны на канціненце. У ім (а дакладней, у яго цэнтральнай частцы - Морнхалдзе) адбываецца дзеянне дапаўнення The Elder Scrolls III: Tribunal. Пазней функцыі сталіцы перайшлі да Блэклайта.