| |||
---|---|---|---|
Мапа | |||
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй? Тады, калі ласка, загрузіце яе! | |||
Акруга | Эльсвейр | ||
Квэсты | Небяспекі дыпламатыі, Бура на павадку |
Містраль (арыг. Mistral) — горад у гульні The Elder Scrolls Online.[[Category:]]
Апісанне[]
Містраль - горад, размешчаны ў паўночнай частцы вострава Гняздо Кенарці, Эльсвейр. Дабрацца да яго можна, калі рухацца з лагера Арліны бераг на поўнач або з дапамогай сеткі дарожных свяцілішчаў. Дарожная сьвятыня Містраль размешчана на тэрыторыі горада.
Гэты горад з'яўляецца найбуйнейшым паселішчам выспы, яго сталіцай. У горадзе маецца вялікі рынак, прыстань, сканцэнтраваны адміністрацыйныя будынкі. Адной з славутасцяў горада з'яўляецца амбасада маармераў, якая была пабудавана тут пасля заключэння старажытнага пагаднення паміж каджытамі і жыхарамі Піанданэі. Нядаўна гораду быў нанесены ўрон моцным ураганам, які абваліліся на Містраль і Гняздо Кенарці.
Ўзмацненне ўплыву Дамініёна Альдмері на востраве не спадабалася маармерам. Пачаўся сур'ёзны дыпламатычны канфлікт, выкліканы імкненнем маармераў захаваць уплыў на востраве. Разумеючы безвыходнасць свайго становішча, апошнія пайшлі на крайнія меры. Маармеры выкралі копію дамовы ў лідэра каджытаў, забілі Сільвенара і пачалі рытуал прызыву шторму, здольнага знішчыць Містраль і ўсё на востраве. Ўмяшанне бяздушных дазволіла раскрыць змову, а канфлікт альтмераў і маармераў стаў відавочным.
Раёны[]
Ўмоўна Містраль можна падзяліць на некалькі раёнаў: Містраль-Усход, Містраль-Цэнтр і Містраль-Захад. Выразнага падзелу на жылыя ці адміністрацыйныя раёны ў горадзе няма. Прыстань размешчана ва ўсходняй частцы горада, у паўднёвай частцы горада размяшчаецца мост, а ў цэнтры - дарожная сьвятыня.
Містраль-Усход[]
Гэты раён знаходзіцца на беразе марскога праліва і з'яўляецца месцазнаходжаннем гарадской прыстані. Докі былі часткова пашкоджаны моцным ураганам, які абрынуўся нядаўна на востраў. У гавані ёсць два крамы і прышвартаваны карабель маармераў.
Містраль-Цэнтр[]
Гэта галоўны раён горада. Тут размешчаны адміністрацыйны будынак, вялікая частка магазінаў, рынак і дарожная сьвятыня. З асноўнай часткай выспы Гняздо Кенарці гэты раён злучаны падвесным мостам.
Містраль-Захад[]
Гэты раён найменш забудаваны. Асабняком на захадзе стаіць прадстаўніцтва маармераў, злучаны з асноўнай часткай горада мостам. У нізіне на паўднёвым захадзе горада стаіць закінуты будынак, каля якога часта рыбачат мясцовыя жыхары.
Места[]
Містраль-Усход | |
---|---|
Чары Марскога шкла | Шыпячая бурбалка |
Містраль-Цэнтр | |
Канцылярыя | Склад |
Рынак трыснёга | Карчма «Хвост Чаўняра» |
Дом Ладрэласа | Дарожная сьвятыня Містраль |
Млын «Старае Пілавінне» | Кузня «Месяцовы агонь» |
Містраль-Захад | |
Амбасада маармераў | Закінуты дом |
Квэсты[]
Дамініён Альдмері[]
- Небяспекі дыпламатыі - раскрыць змову і выратаваць Містраль ад знішчэння.
- Бура на павадку - спыніць маармерскі рытуал прызыву урагану і выратаваць Гняздо Кенарці.