FANDOM


Bookicon Міф ці пагроза?
ID: 00024595
Книга (Oblivion) 16
Вага: 2 Цана: 10 Gold Skyrim
Міф ці пагроза? (арыг. Myth or Menace?) — кніга у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Месцазнаходжанне Edit

Тэкст Edit

Вельмі многія даследнікі спрабавалі вырашыць загадку Гільдыі зладзеяў. Хоць улады настойваюць, што Гільдыі зладзеяў не існуе, пагалоска сцвярджае зваротнае. Колькі б гісторыкі ні спрабавалі знайсці довады існавання гэтай таямнічай арганізацыі, нічога гэтак і не было знойдзена. Сведкі нічога не ведаюць. Яўкі пустуюць. Скупнікі крадзенага апынаюцца звычайнымі гандлярамі.

Дазвольце мне растлумачыць сітуацыю: самі зладзеі існуюць, гэта выяўна. Яны гніюць у вязніцах па ўсім Тамрыэлю. І канчаткова, зладзеі яднаюцца ў банды, каб разам здзяйсняць злачынствы. Ёсць сведчанні таго, што некаторыя такія банды існавалі на працягу вельмі працяглага часу.

Аднак гільдыя — гэта штосьці большае, чым проста банда. Пад гільдыяй маюць на ўвазе арганізацыю са сталым чалецтвам. Ля такой арганізацыі павінна быць свая фінансавая структура, што залучае ў сябе сістэму чалецкіх унёскаў ці іншыя спосабы збору сродкаў. Таксама патрэбен кодэкс паводзін, агульны для ўсіх чальцоў гільдыі. І, вядома ж, у гільдыі павінна быць іерархія. Пры гэтым кожны чалец гільдыі павінен мець магчымасць прасунуцца ўгару па іерархічных усходах.

Самыя верагодныя звесткі пра гільдыю зладзеяў паступілі з Морраўінда. Цягам даволі кароткага прамежку часу нейкі Джэнтльмен Джым Стэйсі кіраваў бандай зладзеяў, якая рабавала багатых гандляроў і арыстакратаў па ўсёй правінцыі. Падчас нядаўніх падзей, злучаных з рэінкарнацыяй Нерэвара, Гільдыя ваяроў і Мораг Тонг знішчылі ўсю гэту банду. Лёс самага Джыма Стэйсі застаецца невядомай.

Гільдыя зладзеяў Морраўінда сапраўды мела фінансавую і іерархічную структуры. Гэта арганізацыя валодала многімі прыкметамі сапраўднай гільдыі. Як бы там ні было, існавала яна нядоўга. Верагодныя крыніцы сведчаць, што банда Стэйсі вяла сваю чыннасць у плыні некалькіх гадоў. Хоць Гільдыя ваяроў Морраўінда сцвярджае, што цалкам знішчыла яе некаторыя гісторыкі лічаць, што банда проста пайшла ў падполле. Довад таго, што Гільдыі зладзеяў не існуе, найхутчэй ставіцца да вобласці філасофіі. Бо немагчыма давесці нябытнасць, можна толькі пацвердзіць наяўнасць. Я не магу давесці, што гільдыі зладзеяў не існуе — магу толькі заўважыць, што гісторыкам пакуль не атрымалася знайсці пацверджанні, што яна ўсё-такі ёсць.

Калі б Гільдыя зладзеяў у наш час існавала ў Сірадыле, ровень злачыннасці быў бы вельмі высокі, а гэта не так. Апроч таго, зладзеі не схільныя давяраць адзін аднаму і супрацоўнічаць у плыні доўгага часу. Ж па натуры кожны злодзей — парушальнік кіраваў. Такім чынам, арганізацыя, заснаваная на зборы правілаў, вельмі хутка б развалілася, калі б усе яе чальцы былі зладзеямі. Таму я моцна сумняюся, што ў наш час у Сірадыле існуе Гільдыя зладзеяў.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.