FANDOM


Назір
Ref ID: 0001C3AD Base ID: 0001C3AB
Nazir
ManIcon
Базавая інфармацыя
Раса Рэдгард
Фракцыя Цёмнае Братэрства, настаўнікі навыкаў, Сховішча Цёмнага Братэрства, Данстарскае сховішча
Паслугі Настаўнік: Лёгкая браня
Лакацыя Сховішча Цёмнага Братэрства, Данстарскае сховішча
Квэст Кантракты Назіра
Назір (арыг. Nazir) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Апісанне Edit

Назір — адзін з чальцоў Цёмнага Братэрства у Скайрымё. Ён і Бабета — адзіныя выжылыя пасля аблогі сховішчы ў Фолкрыце. Дае заданні-кантракты для героя. Пры з'яўленні Цыцэрона, калі ён застаўся жывы, кажа, што не здзіўлены гэтаму, а таксама адпускае фразу з нагоды яго танцаў. Валодае вельмі ціхім голасам.

Яго браня мае ўнікальны дызайн. Падчас гутарак пра сябе, ён выдае, што вырас у пустэльнях Хаммерфэлла, «дзе кроў малінавага колеру». Ён сароміцца свайго мінулага, хоць і не тлумачыць, што менавіта ён зрабіў. Ён кажа, што пасля таго як Цёмнае Братэрства выратавала яго, ён спрабуе зрачыся ад свайго мінулага.

Ён часта адпускае з'едлівыя жарты і каментары з нагоды тых заданняў, на якія ён пасылае гульца. Прыкладам: пасля таго, як пратаганіст вернецца да Назіра і паведаміць яму, што уладальніца шахты з Данстара мёртвая, ён заявіць: «Канчаткова мёртвая. Чуў, што горная справа шкодзіць горлу. Гэтыя гадзіны ў шахтах – яны забіваюць». Яму пэўна падабаецца жартаваць. Як ён сам кажа: «Увесь дзень бы гэтым займаўся».

Кантракты Edit

  1. «Забіць Нарфі»;
  2. «Забіць Эннодыя Папія»;
  3. «Забіць Бэйцільд»;
  4. «Забіць Херна»;
  5. «Забіць Лурбука»;
  6. «Забіць Дікуса»;
  7. «Забіць Ма'рандру-джо»;
  8. «Забіць Анарыята»;
  9. «Забіць Агніс»;
  10. «Забіць Мэйлурыла»;
  11. «Забіць Хэлварда»;
  12. «Забіць Сафію».
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.