FANDOM


Накала
Накала
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Лакацыя На беразе возера поруч з пячорай Грэбень Каралёў
Накала (арыг. Nakala) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.

Біяграфія Edit

Накала — п'яная каджыцкая мастачка, якую Бяздушны можа сустрэць на ўскраі дарогі поруч з возерам у наваколлі пячоры Грэбень Каралёў. Перад каджыткай стаіць прыпёртая да бочак тоўстая дошка, якая, напэўна, павінна мець ролю мальберта, побач бегае яе сабака Джуліус. З Накалай магчымы наступны дыялог:

Накала:«Нарэшце завершана. Мой шэдэўр. Што ты думаеш? Толькі сумленна».
Бяздушны:«Тут пуста».
Накала:«Я прасіла цябе быць сумленным, а ты ж кажаш мне як.. иак… дурасць. Хіба ты не бачыш? Якія колеры, якая прыгажосць. Паглядзі за межы палатна… зусім за межы.
Вах, гэта занадта для цябе. Ты ніколі не зразумееш. Я думаю. Што?!
»
Бяздушны:«Нічога. Я нічога не казаў».
Накала:«Я чую, што ты думаеш. Ты думаеш, што табе трэба выпіць. Я згодна.
Гэць прэч
».


Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.