The Elder Scrolls Wiki
M-LM-R
На пару словаў
ID: Favor013
Коллаж2
На пару словаў
Агляд
Квэстадавец Карлота Валентыя, Харан, Іддра, Актаў Сан, Омлаг
Лакацыя Вайтран, Вінтэрхолд, Гай Кін, Саліт'юд, Маркарт, Віндхельм
Узнагарода Залежыць ад квэстадаўца
Тып Radiant-квэст
  • Асноўны артыкул: Квэсты (Skyrim)

На пару словаў (арыг. A Few Words with You) — квэст Radiant Story у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

M-L Апісанне M-R[]

Адзін з персанажаў гульні папросіць Довакіна пагаварыць з іншым персанажам, каб дамагчыся ад апошняга нейкіх дзеянняў.

Квэст працякае так:

  1. Пагаварыць з квэстадаўцам;
  2. Дайсці да таго персанажа, да якога адправяць;
  3. Перамовіцца з ім, скарыстаўшы што заўгодна (подкуп, перакананне, пагрозу);
  4. Вярнуцца за ўзнагародай.

M-L Варыянты квэста M-R[]

  1. У Вайтране: Карлота Валентыя. Яна папросіць перамовіцца з Мікаэлем, каб ён пакінуў яе ў супакоі.
    Узнагарода: золата, у залежнасці ад роўня.
  2. У Вінтэрхолдзе: Харан папросіць перамовіцца з Ранміром, каб той кінуў п'янчыцца.
    Узнагарода: незачараваны узроўневы прадмет — зброя ці элемент даспеха.
  3. У Маркарце: Омлаг папросіць перамовіцца з Мулуш гро-Шугурз.
    Узнагарода: золата, у залежнасці ад роўня.
  4. У Істмарке: Іддра з Гаі Кін папросіць перамовіцца з Роггі Барада Вузлом, каб той спыніў перажываць з нагоды неаплачаных рахункаў за абслугоўванне.
    Узнагарода: узроўневы прадмет — зброя і элемент даспеха.
  5. У Саліт'юдзе: Актаў Сан папросіць перамовіцца з Ірнскарам Жалезная рука, каб той прабачыў яму карткавы абавязак.
    Узнагарода: +1 да навыку «Двухручная зброя.
  6. У Віндхельме: Добра-Ведае-Балоты папросіць перамовіцца з Торб'ёрнам Расколаты Шчыт, каб той павялічыў зарплату докерам-арганыянам. Квэст можна атрымаць толькі ў дзённы час, калі арганыяне працуюць у порту. Калі ўварвацца ў арганыянскі блок у майстрах Віндхельма уначы, арганыяне адмовяцца гаварыць і прапануюць выйсці. Торб'ёрн знаходзіцца на мясцовым рынку. Калі да ўзяцця гэтага квэста даць яму выпіўку ці прынесці кудмень Аркея па квэсце «Рэдкія дарункі», то ён пойдзе герою насустрач, як свайму субутэльніку.
    Узнагарода: тры зеллі запасу сіл.

M-L Багі M-R[]

  • Калі ёсць жаданне жаніцца/выйсці замуж за Добра-Ведае-Балоты, то лепш выканаць першым яго квэст, потым прайсці цырымонію злучэння шлюбнымі вязямі, і толькі потым пачынаць іншыя. Таму што калі скончыць ці пачаць гэты квэст у іншых лакацыях, кудмень Мары на ім не спрацуе.
  • Няможна ўзяць больш за адзін такі квэст адначасна.
  • Квэст можа завіснуць на якой-небудзь стадыі.
    • Развязак  PC  : трэба скарыстаць кансольную каманду setstage Favor013 <нумар стадыі> (значэнне 10, 15, 20, 200) ці resetquest Favor013.