FANDOM


Ньяда Каменная Рука
Ref ID: 0001A6DA Base ID: 0001A6D9
Ньяда портрет
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 5–25
Здароўе 86–266
Мана 66–146
Запас сіл 58–98
Раса Норд
Фракцыя Вайтран, Патужнікі, кампаньёны, настаўнікі навыкаў, шлюб
Паслугі навучае блакаванню
Лакацыя Вайтран, Ёррваскр
Ньяда Каменная Рука (арыг. Njada Stonearm) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Біяграфія Edit

Ньяда Каменная Руканордка, адна з шарагоўцаў Патужнікаў, не з'яўляецца чальцом Кола, такім чынам і пярэваратнем таксама. Як і ўсе Патужнікі, жыве ў Ёррваскре. Эксперт-трэнер у навыку блакаванні (навучае до роўня навыку 75).

Пры першым наведанні Ёррваскра можна назіраць бойку паміж Ньядай і Атысам, у якой яна перамагае. Спрадвечна даволі холадна ставіцца да Довакіна; нават пасля яго ўступы ў шэрагі Патужнікаў працягвае выдаваць з'едлівыя каментары. Спіць Ньяда ў агульным памяшканні для шарагоўцаў, уваход у які можна ўбачыць адразу, спусціўшыся ў жылыя памяшканні.

Узаемадзеянне Edit

  • Пасля праходжання сюжэтнай лініі Патужнікаў Ньяду можна будзе ўзяць у якасці кампаньёна.
  • Довакін можа жаніцца на Ньядзе, калі надзене Кудмень Мары. Яна адкрые краму ў хаце і будзе прыносіць у дзень 100 сэптымаў.
  • Калі ў вас усталяваны дадатак Hearthfire, ёй можна прапанаваць заняць месца аканома у адным з маёнткаў.

Навыкі Edit

Ньяда варта шляху зладзея. Як бачна з табліцы ніжэй, ваяр з яе ніякай: яна зусім не ўмее страляць, не ўмее карыстацца даспехамі, а зброяй валодае крайне сярэдне. Нават Блакаванне, якому яна навучае, на роўні ледзь вышэй сярэдняга. Дый максімальныя параметры не бліскаюць.

Рэзюмэ: зусім бескарысная як спадарожнік ці аканом, бо не зможа забяспечыць годную абарону ўласнасці і жыццю.

Характарыстыкі да максімальнага 25-га роўня
Health-icon MagickaIcon StaminaIcon Light Armor icon Block icon. One-handed icon Two-handed icon Lockpicking icon Sneak icon Smithing icon Speechcraft icon
266 146 88 20 64 64 25 45 30 35 64
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.