Нірн — выдуманая планета, на якой адбываецца дзеянне серыі гульняў The Elder Scrolls. Назва планеты азначае «Арэна» на мове альдмеріс. Нірнам таксама называюць «Шэрым нішто», «Мундусам» (хоць гэта больш філасофскі тэрмін) і «смяротным планам» (або «План смяротных»). Ён размешчаны ў Аурбісе.
Нірн з'явіўся, калі шляхам падману або ўгавораў адзін з багоў, Лархан, пераканаў астатніх бажаствоў стварыць смяротны план. А ўбачыўшы, што яны нарабілі, багі пазбавілі Лархана сэрца.
Вакол планеты абарочваюцца два натуральных спадарожніка: Масер і Сякунда. Паводле легенды, гэта часткі цела Лорхана. Сярод характэрных марскіх месцаў можна вылучыць архіпелаг Трас. Акрамя Нірна ў Аурбісе знаходзяцца сонца Магнус і восем планет, асацыяваных з Аэдрамі. Кантыненты Нірна — Акавір, Атмора, Йокуда, Піанданэя і Тамрыэль.