Пагаварыць з Лодам ID: DA03Start | |
| |
| Агляд | |
|---|---|
| Квэстадавец | Варта Фалкрыта |
| Фракцыя | Фолкрыт |
| Лакацыя | Фолкрыт |
| Узнагарода | 50 сэптымаў |
| Тып | [[Квэсты_({{{гульні}}})#Квэсты Прынцаў Даэдра|Квэст Прынца даэдра]] |
| Наступны квэст | Сабака — сябар даэдра |
- Асноўны артыкул: Квэсты (Skyrim)
Пагаварыць з Лодам (арыг. Speak to Lod) — квэст Прынца даэдра фракциі Фолкрыт у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
Кароткае праходжанне
[]
- Пагаварыць з кожным вартаўніком Фалкрыта.
- Пагаварыць з Лодом.
- (Неабавязкова) Пераканаць Лода даць палову аплаты авансам.
- Выявіць сабакі, Барбаса.
- Вярнуцца да Лоду за ўзнагародай.
Апісанне
[]
Пры першым наведанні Фалкрыта вартаўнік ля брамы падыдзе да Довакіна і спытае, ці не бачыў той сабаку па дарозе ў горад. Ён раскажа, што які жыве ў горадзе каваль па імі Лод убачыў аднаго бадзяжнага сабаку непадалёк ад горада і паклаў вока на яе, жадаючы мець у якасці свойскай жывёлы. Героя скіруюць да Лоду, каб выведаць дэталі.
Лод больш дэталёва раскажа пра сабаку і папросіць вярнуць яе ў горад, для чаго дасць у якасці прынады свежае мяса. Яго можна пераканаць даць палову ўзнагароды авансам. Сабака знойдзецца на найблізкай дарозе за горадам. Яна сама наблізіцца і загаворыць чалавечым голасам. На гэтым дадзены квэст лічыцца выкананым і пачынаецца яго працяг — «Сабака — сябар даэдра». Да Лоду можна вярнуцца за ўзнагародай у кожны момант.
Нататкі
[]
- Калі ў вас паўсталі праблемы з пошукам Барбаса, не забудзьцеся ўключыць квэставы маркер, які пакажа наўпростае месціва сабакі.
- Гэты квэст вельмі хуткі і лёгкі, але ў яго неадкладным працягу Довакіну давядзецца наведаць Пячору Хеймара, поўную вампіраў.
- Калі Лод памірае па якой-небудзь прычыне, то гэты квэст будзе недаступны і не зможа быць завершаны, калі каваль не выдаў мяса для злову сабакі. Лод звычайна можа загінуць падчас атакі цмока на Фолкрыт. Гэта таксама азначае, што наступны квэст не пачнецца і Довакін не зможа здабыць артэфакт даэдра.
