FANDOM


ON-mapicon-Достопримечательность Пагібельныя выпарэнні
Губительные испарения
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
рэгіён Завадны горад
Персанажы Ёніф, Рарлмір, Якая шэпча-чараўніца
Істоты Дова-муха Сэта, механічны злопацук, Сапун, саракушы, фабрыканты, фактотумы
Квэсты У пошуках даручальніка, Якія згушчаюцца цені, Сямейныя сваркі

Пагібельныя выпарэнні (арыг. Insalubrious Effluvium) — выбітнасць у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Clockwork City)».

Апісанне Edit

Пагібельныя выпарэнні — выбітнасць, змесцаваная ў цэнтральнай часткі Заваднога горада. Адзін са спосабаў далезці да яе — рухацца ад Латуневай крэпасці на поўдзень і ўніз. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўднёвей выбітнасці.

Гэта глыбокая цясніна перад Латуневай крэпасцю, што цягнецца з захаду на ўсход, дзе яно амаль сустракаецца з Механічнай багнай. З грунту, гэтыя дзве лакацыі вельмі падобныя — Пагібельныя выпарэнні таксама ўяўляюць сабою «багну» з вадаёмамі, запоўненымі машынным маслам цёмнага колеру, і буйнымі металічнымі дрэвамі, што напамінаюць такія ў Чорнатоп'е. Тут таксама прысутнічаюць трубы і розныя рашоткі. На тэрыторыі каньёна можна адшукаць трохі цяжкіх мяшкоў.

Над цяснінай праходзіць некалькі мастоў — у Латуневую крэпасць, у Тэхнічныя скляпы і ў Храм верыфікацыі. Ля цэнтра лакацыі знаходзіцца звілістае падыманне да каўняроў горада. Таксама пад мостам у селішча можна выявіць нябесны аскепак. Недалёка змесцаваны маленькі лагер, дзе ляжыць кніга «Назіранні чужачкі, часопіс №3». У лагеры жывуць Рарлмір і Ёніф, якіх можна сустрэць толькі падчас квэста «Якія згушчаюцца цені». Апроч таго, таксама падчас пошукаў рэктары Гаскона Дюзана у Пагібельных выпарэннях будуць знаходзіцца саракушы і Якая шэпча-чараўніца, а ў адным з месцаў будзе ляжаць «Загад пра знішчэнне».

Як і многія іншыя лакацыі Заваднога горада, Пагібельныя выпарэнні насяляюць розныя фактотумы і фабрыканты. Тут можна адшукаць тыгельных павукоў, чыё масла высока шануецца сярод некаторых жыхароў, але яго вельмі цяжка дастаць з-за небяспекі, што зыходзіць ад механізмаў. Апроч таго, у лакацыі знаходзіцца Рэзанавальная сфера, адно з малых дзіваў Сота Сіла.

Квэсты Edit

Завадны горад Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Сямейныя сваркі» — даследаваць з Рэйнарам Ванасам некаторыя месцы Заваднога горада.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.