The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
The Elder Scrolls Wiki
ЗначокГорода.png Палац Нью-Шэата
Дворец Нью-Шеота.png
Мапа
Дворец Нью-Шеота (карта).jpg
Планы

Ёсць план лакацыі?
Тады, калі ласка, загрузіце яго!

Зоны Палац Шеагарата, Хата Маніі, Хата Дэменцыі, Сховішча зялёнага пылку

Палац Нью-Шэата (арыг. New Sheoth Palace) — замак у дадатку The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Апісанне[]

Грандыёзнае збудаванне, што знаходзіцца акурат паміж, і адначасна над, Маніяй і Дэменцыяй, Блісам і Крусіблам — палац лорда Шеагарата, Даэдрычнага Прынца Утрапёнасці.

Гэтак жа як і ўсё на Дрыготкіх Выспах, падзелены на дзве частцы — Хата Маніі і Хата Дэменцыі, падкантрольныя Хатам Маніі і Дэменцыі адпаведна. Асабістыя пакоі Шеагарата таксама закліканы ілюстраваць дваістасць іх лорда.

Па перыметры палаца супакой яго насельнікаў дзень і ноч пільнуюць Аўрыл і Мазкен, гэтак жа падкантрольныя аднаму з Хат адпаведна.

Таксама, на тэрыторыі палаца растуць два падазроныя выгляды, не ў апошнюю чаргу таму, што ў адрозненне ад усяго іншага адзін ад аднаго ні на ёту не адрозніваюцца, крышталя. Мясцовыя, здаецца, увагі на іх не звяртаюць. Як іх сюды занесла і для чаго яны зусім патрэбныя, калі гэта не проста адмысловае ўпрыгожанне — загадка.

Праўдзівая існасць гэтых крышталёў адкрыецца толькі ў час напады Джыггалага на палац.

Пазначэнні на карце[]

  1. Выйсце ў Бліс
  2. Уваход у Сховішча зялёнага пылку
  3. Уваход у Хату Маніі
  4. Уваход у Палац Шеагарата
  5. Выйсце ў Крусібл
  6. Уваход у Хату Дэменцыі