FANDOM


Bookicon Пасведчанне Госця
ID: BK_HOSPITALITY_PAPERS
Записка(Morrowind) 04
Вага: 0.2 Цана: 0 Gold Skyrim
Пасведчанне Госця (арыг. Hospitality Papers) — кніга, запіска у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

ТэкстEdit

Згодна пастанове Дома Тэлванні, гарады Садрыт Моры, акруга Ўвардэнфэлла, па ўказанні Найвысокай Рады Вялікай Дынастыі Тэлванні і некалькіх яе даччыных дынастый і кланаў.

Тут, на агульным паседжанні лордаў-чараўнікоў і іх прадстаўнікоў, які праводзіцца для ўсіх земляў дынастыі Тэлванні у горадзе Садрыт Мору ў 16-й дзень месяца Сёва ў чатырыста дваццаць першы год кіравання Яго Вялікасці Караля Хлаалу Аціна Ллетхана, пажаданнем Усіх Багоў, караля Морраўінда і Герцага Морнхолда; абаронцы народа і ахоўніка закона; адданага слугі Імператара і Імперыі; і інш.

Мутсэра Майстар Ангарэдхэль лорд-чараўнік, прэфект горада Садрыт Мору, даводзіць до звесткі ўлад і іх Высокасцяў Міравых Суддзяў наступнае:

Мы, суддзі яго Вялікасці, пастанаўляем, што PCName, PCClass, PCRace мае права бесперашкодна перасоўвацца па горадзе Садрыт Мору і яго наваколлю, мець зносіны з яго жыхарамі, гандлярамі і грамадскімі працаўнікамі паводле Збору законаў Рады Вялікай Дынастыі Тэлванні, акруга Ўвардэнфэлл, на працягу траячак поўных гадоў, пачынальна з гэтага дня; тэрмін можа быць падоўжаны намі ці ж іншымі суддзямі, якія маюць на тое паўнамоцтвы. Дадзены сертыфікат будзе выняты, калі паказаны (ая) PCName, PCClass, PCRace не будзе выконваць законы, занесеныя ў Збор законаў Рады Вялікай Хаты Тэлванні.

Падпісана,

Мутсэра Майстар Ангарэдхэль Лорд-Чараўнік
Прадстаўнік Рады Вялікай Хаты Тэлванні
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.