Bookicon.png Песня пра Пелінала, т. 5
ID: 0001AF8E
Book04Green.png
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 5 Gold Skyrim.png</acronym>

Bookicon.png Песня пра Пелінала, т. 5
ID: XX000ED8
Книга (Oblivion) 9.jpg
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 150 Gold Skyrim.png</acronym>

Песня пра Пелінала, т. 5 (арыг. The Song of Pelinal, Book V) — кніга у некалькіх гульнях серыі The Elder Scrolls.
Elements-icon.png Абагульняльны артыкул:  «Песня пра Пелінала».

Месцазнаходжанне[edit | edit source]

Knights of the Nine[edit | edit source]

Skyrim[edit | edit source]

Тэкст[edit | edit source]

Песня пра Пелінала
Том 5. Пра яго каханне да Морыхаўсу

[Ад рэдактара. Тома 1-6 з'яўляюцца часткай так званага Манускрыпта Рэмана, які захоўваецца ў Імперскай бібліятэцы. Гэта рукапісная копія старажытных фрагментаў тэкстаў, сабраных невядомым навукоўцам у пачатку Другой эры. Мала што вядома пра арыгінальную крыніцу ўрыўкаў, частка іх ставіцца да аднаго і таго ж часовага перыяду (магчыма, нават да аднаго і таго ж манускрыпта). Але бо дагэтуль паміж навукоўцамі няма згоды па пытанні датаванні гэтых шасці фрагментаў, мы не прыводны тут ніякіх тэорый.]

Гэта чыстая праўда, што Морыхаўс быў сынам Кін, але пра тое, быў ці не Пелінал напраўду Шэзаррынам, лепш прамаўчаць (бо неяк Плантыну, прыхільнік кароткіх мячоў, сказаў гэта і той жа ноччу быў задушаны матылькамі). Характэрна, аднак, чаму тыя двое гутарылі, нібы чальцы адной сям'і, прытым Морыхаўс меў ролю малодшага, а Пелінал цёпла ставіўся да яго і зваў пляменнікам. Хоць хто ведае, то магла быць проста дзівота несмяротных. Ніколі Пелінал не апекаваў Морыхаўса ў часы вайны — чалавек-бык ваяваў дзіўна спрактыкавана, быў выдатным вайскаводам і не быў схільны Ўтрапёнасці. Але Вайтстрэйк перасцерагаў яго супраць нарастальнага рамана з Перрыф: «Мы пекла, Мор, і змяняем рэчы з дапамогай кахання. Мы павінны быць абачлівыя, калі не жадаем спараджаць пачвар і насяляць імі зямлю. Калі ты не спынішся, яна пакахае цябе, і ты тады зменіш увесь Сірод». І тады бык засумаваў, бо быў быком і баяўся, што з выгляду занадта выродлівы для Параваніі, адменна тады, калі яна распраналася для яго. Але потым ён захроп, выйшаў на святло месяцы Секунды, патрос кольцам у носу і сказаў: «Ёй падабаецца гэты бляск на маім кольцы. Магчыма, гэта выпадковасць, але кожны раз уначы, паварочваючы галаву, я бачу яе побач. Таму ты разумееш, што я не магу выканаць тваю просьбу»…

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.