FANDOM


ON-mapicon-Ферма Плантацыя «Якія смяюцца месяцы»
Плантация Смеющихся Лун
Мапа
Гнездо Кенарти-Плантация Смеющиеся луны-Карта
Акруга Эльсвейр
рэгіён Гняздо Кенарці
Персанажы Гл. артыкул
Істоты Афех, Габані, Марапа, Радуша, Сая-талента, свіння
Квэсты Дробка цукру

Плантацыя «Якія смяюцца месяцы» (арыг. Laughing Moons Plantation) — ферма у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Фермы (Online)».

Апісанне Edit

Плантацыя «Якія смяюцца месяцы» — ферма, змесцаваная ў цэнтральнай часткі выспы Гняздо Кенарці, Эльсвейр. Далезці да яе можна, калі рухацца на паўднёвы захад ад горада Містраль. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх змесцавана паўднёва-ўсходней фермы.

Гэта невялікая плантацыя цукровага трыснягу, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы выспы Гняздо Кенарці. Яна размясцілася ў зніжэнні паміж узгоркамі, і займае значны пляц. Цукровы трыснёг гадуецца ў запоўненых вадой чаках, якіх на плантацыі дзесяць. Усе яны рознага памеру. Гаспадарчыя пабудовы засяроджаны па краях плантацыі і складаюцца з гаспадарскай хаты і шэрага дапаможных пабудоў. На тэрыторыі плантацыі жывуць свінні і прыручаныя сенч-тыгры.

Ураган, які нядаўна абрынуўся на выспу, прынёс ферме значную шкоду. Следам за ўраганам з'явілася яшчэ адна сур'ёзная праблема: нашэсце пацукоў. Яны пасяліліся ў гнёздах на тэрыторыі плантацыі, утвораных са смецця, прынесенага ветрам. Аднак пацукі гэта толькі частка бяды: пасля інцыдэнту на плантацыі «Плямістая ракавінка», Талмор вырашыў правесці праверку ўсіх падобных прадпрыемстваў па вытворчасці цукровага трыснягу на выспе.

Джуранда-ра, якую пратаганіст сустрэне ў паўднёвай частцы плантацыі, папросіць дапамога ў збавенні ад пацукоў. Уладальніца плантацыі адправіць Бяздушнага да Попелаваму Хвасту, які з'яўляецца дрэсуроўнікам сенч-тыграў. Апошні прапануе арыгінальны метад змагання з пацукамі: з дапамогай яек грымотных жукоў, якіх можна сустрэць у наваколлі плантацыі, гнёзды могуць быць знішчаны. Мэтай пратаганіста будзе пошук яек і ліквідацыя сямі пацучыных гнёздаў, пасля чаго квэст завяршаецца.

Месцы Edit

Плантацыя «Якія смяюцца месяцы»
Здание в Плантации Смеющихся Лун 1
Здание в Плантации Смеющихся Лун 2
ON-mapicon-Дом игрока Месяцовая весялосць Будынак
Жылая хата Будынак
Здание в Плантации Смеющихся Лун 3
Здание в Плантации Смеющихся Лун 4
ON-mapicon-Здание Хата Джуранды-ра Будынак
Жылая хата Будынак

Персанажы Edit

Насельнікі
Баізад Джуранда-ра ON-icon-Квест (не начатый) Інспектар Тарма
Мірані Нулла Попелавы Хвост
Сабанурр Тазііна Філадзі
Халдарыл Шалубар

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Дробка цукру» — выратаваць плантацыю Джуранды-ра ад канфіскацыі.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.