FANDOM


Пячора Ажынавая Паляна (арыг. Bramblepoint Cave) — пячора у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.
  • Коды лакацыі:

BramblepointCaveExterior
BramblepointCave
BramblePointCave02
BramblePointCave03

Апісанне Edit

Пячора Ажынавая Паляна — гэта сярэдніх памераў пячора, змесцаваная да ўсходу ад Бравіла, захопленая монстрамі. У ёй тры зоны: «Пячора Ажынавая Паляна», «Ажынавая Паляна — Унутраныя пячоры» і «Пячора Ажынавая Паляна — Глыбіні». Гэту пячору герой можа адправіцца адшукваць па просьбе альтмера Лэтнілыяна. Поруч з уваходам пратаганіст стукнецца з двума істотамі далін і можа сустрэць аднаго з тых монстраў, што хаваюцца ўсярэдзіне (0–1 монстр). Удзень у добрае надвор'е адгэтуль можна палюбавацца выглядам ракі Серабранка і ўбачыць у прасвет паміж дрэвамі сцяны капліцы Кадл'ю.

Маркер лакацыі (кропка М) знаходзіцца ў 30 метрах ад уваходу.

Паблізу ад пячоры сярод траў можна знайсці карысныя расліны і грыбы і сабраць з іх алхімічныя інгрэдыенты:

Пячора Ажынавая Паляна Edit

Увойдучы ўсярэдзіну і пройдучы ў першую каверну, герой апынецца на скрыжаванні. Тунэль справа вядзе ў тупіковую каверну з двума куфрамі, іх могуць вартаваць два ворагі. Тунэль злева ідзе праз дзве буйныя каверны ў трэцюю, ледзь меншую па памерах. У ёй ёсць люк (кропка А), адчыняны ў другую частку пячоры.

Пратаганісту тут сустрэнуцца ворагі:

  • 7–10 супернікаў (з імавернасцю ў 80 % — монстр і 20 % — пацук).

Ён знойдзе трафеі:

Ажынавая Паляна — Унутраныя пячоры Edit

Спусціўшыся сюды, пратаганіст, найхутчэй, стукнецца сама меней з адным з двух ворагаў, якія могуць быць у гэтай каверне. У наступнай каверне могуць апынуцца тры супернікі, яны вартуюць куфар, схаваны ў куце. Трапіўшы ў трэцюю каверну, герой апынецца на скрыжаванні. Шлях справа вядзе ў маленечкую каверну з дзвярамі (кропка В), якая адкрываецца ў трэцюю зону пячоры. Тунэль злева ідзе ў вялікую двухузроўневую каверну, тут таксама ёсць дзверы (кропка Б), таксама адчыняная ў трэцюю частку пячоры. Калі герой хоча хутчэй цалкам вывучыць трэцюю частку, то яму лепш зайсці туды праз дзверы В.

Герою тут сустрэнуцца ворагі:

  • 7–14 супернікаў (з імавернасцю ў 80 % — монстр, 20 % — пацук).

Ён знойдзе скарбы:

Пячора Ажынавая Паляна — Глыбіні Edit

У гэту частку пячоры можна трапіць праз кожную з дваіх дзвярэй. Зойдучы праз дзверы В, герой будзе змушаны ўступіць у бой адразу з двума супернікамі, якія вартуюць куфар. У наступнай каверне знаходзяцца дзверы Б, адчыняная ў другую зону пячоры, яна паслужыць пратаганісту па дарозе назад. Абмінуўшы чарговую каверну, на дне якой гарыць вялікае вогнішча, складзенае з кожнага хлуду, герой трапіць у апошнюю каверну гэтай пячоры. Тут ходзіць найдужэйшы монстр у кампаніі сабе падобных, а ля далёкай сцяны на падлозе знаходзіцца сапраўднае дзіва. Тут расце група крышталёў, вельмі падобных на велкіндскія камяні, якія часта можна знайсці ў айлэйдскіх руінах. Крыху далей у куце ўладкаваны невялікі бівак, тут разасланы спальнік (кропка с), побач ёсць бочка і куфар (кропка Л), а таксама даўно згаслае маленькае вогнішча. Найхутчэй, гэты лагер уладкаваў альтмер Лэтнілыян, чые нататкі ляжаць у куфры, менавіта іх і трэба будзе вярнуць уладальніку. Забраўшы нататкі, пратаганіст можа выйсці назад праз дзверы Бы — гэта крыху скароціць шлях вонкі.

Пратаганісту тут сустрэнуцца ворагі:

  • бос-монстр у кропцы Ж;
  • 6–10 супернікаў (з імавернасцю ў 80 % — монстр, 20 % — пацук).

Ён знойдзе трафеі:

  • куфар у кропцы Л (утрымвае нататкі Лэтнілыяна і з 10 % імавернасцю — зачараваная зброя);
  • куфар боса-некраманта ў кропцы З (замкнёны);
  • шэсць куфраў (адзін замкнёны);
  • тры каменныя грыбы і пяць пучкоў гіфаломы.

Квэсты Edit

Нататкі Edit

  • Гэту пячору можна знайсці і цалкам вывучыць да квэста. Пасля знаходжання нататак Лэтнілыяна квэст аўтаматычна пяройдзе на наступную стадыю.

Легенда планаў лакацыі (гл. інфабокс) Edit

  • — асноўны скарб
  • — нязначны скарб
  • — супраціў (бос)
  • — супраціў (звычайныя ворагі)
  • — супраціў (магчымыя ворагі)
  • — іншае
  • | — уваход/выхад

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.