FANDOM


Радавая магільня Серанаў
Родовая гробница Серанов
Мапа
Родовая гробница Серанов. Карта
Планы

Родовая гробница Серанов. План Радавая магільня Серанаў

Акруга Ўвардэнфэлл
рэгіён Заходняе Сугор'е
Зоны Радавая магільня Серанаў
Істоты Нежыць
Радавая магільня Серанаў (арыг. Seran Ancestral Tomb) — радавая магільня у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.
  • Коды лакацыі:

-9
16
Seran Ancestral Tomb

Warning-icon Важна: Не блытаць з радавой магільняй Серана.

Апісанне Edit

Радавая магільня Серанаў — пахавальня, што належыць сям'і Серан. Змесцавана яна на паўночным захадзе выспы Ўвардэнфэлл у рэгіёне Заходняе Сугор'е. Найблізкім населеным пунктам з'яўляецца Хуўл, змесцаваны на процілеглым беразе невялікай затокі. Магільня населена нежыццю.

Калідор, у які пратаганіст трапляе з паверхні, выгінаецца пад простым кутом і выводзіць на ўсходы ў вялікі і адзіны ў гэтай магільні зала. Гэта зала мае сцены-бар'еры, якія дзеляць яго на некалькі секцый. У цэнтральную секцыю залы вядуць усходы ад уваходу. Ля процілеглай ад яе сцяны ўсталяваны басейн з попелам, каля якога стаіць куфар, утрымоўвальны выпадковую браню ці зброя. У секцыі залы справа ад уваходу ўсталяваны тры басейны з попелам, а таксама тры урны, што стаяць проста на падлозе залы і змяшчаюць няшмат выпадковых інгрэдыентаў. У секцыі злева ад уваходу ўсталяваны басейн з попелам, на якім стаіць куфэрак з сямю выпадковымі камянямі душ.

Прадметы Edit

У радавых магільнях, зазвычай, можна знайсці дары, якія данмеры пакідаюць для таго, каб залагодзіць продкаў. Іх пакідаюць на пастаментах каля урнаў з пылам ці на краі ям з попелам. У гэтай радавой магільні такіх дароў не.

Нататкі Edit

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.