FANDOM


ON-иконка-Неотмеченная локация Радавая магільня Фавэл
Родовая гробница Фавел (ESOM)
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Істоты Нікс-ганчак
Квэсты Радавыя магільні

Радавая магільня Фавэл (арыг. Favel Ancestral Tomb) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Радавыя магільні (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Радавая магільня Фавэл — неадзначаная лакацыя, змесцаваная ў паўночна-ўсходняй частцы выспы Ўвардэнфэлл, Морраўінд. Адзін са спосабаў далезці да яе — рухацца з Воса на паўночны захад. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца заходней лакацыі.

Гэта пахавальня, што належыць сям'і Фавэл. Знаходзіцца яна недалёка ад узбярэжжа Унутранага мора, у рэгіёне Грэйзлэнд, да захаду ад даэдрычных руін Кашташпі. Каля магільні блукае нікс-ганчак. Перад невялікім уваходам стаяць некалькі свечак. На прыступках знаходзіцца пліта, з якой можна зрабіць замалёўку, утрымоўвальную падказку да месціва закінутай бібліятэкі Андулы. На самай пліце выгравіраваны прозвішча сям'і на даэдрычнам і герб Дома Дагот. Трапіць усярэдзіну гэтай радавой магільні немагчыма.

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Радавыя магільні» — зрабіць замалёўкі з 30 радавых магільняў на Ўвардэнфэлле, каб знайсці закінутую бібліятэку Андулы.

Дасягненні Edit

Існуе дасягненне, злучанае з гэтай лакацыяй:

Абразок Дасягненне Ачкі Апісанне
Исследователь родовых гробниц (иконка) Даследнік радавых магільняў 50 Знайсці ўсе 30 радавых магільняў на Ўвардэнфэлле, зрабіць замалёўкі знойдзенага там і аднесці іх бібліятэкару Брадыну, каб знайсці месціва закінутай бібліятэкі Андулы.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.