FANDOM


ON-mapicon-Дом игрока Радавая хата Рэдаран
Здание в Балморе ESOM 8
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Бацькоўская лакацыя Балмора
Персанажы Гл. артыкул
Квэсты Уцёкі ад мінулага, Пра веру і сям'ю, Уз'яднанне сям'і

Радавая хата Рэдаран (арыг. Redoran Kinhouse) — хата у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Радавая хата Рэдаран — хата, змесцаваная ў заходняй частцы горада Балмора, што на Ўвардэнфэлле, Морраўінд. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на паўночны захад ад мясцовага дарожнага свяцілішча.

Гэта жылая хата, выбудаваная на краі селішча Балмора ў стылі дома Хлаалу. Будынак мае некалькі паверхаў. Належыць яно Хаце Рэдаран, тут жыве дарадца Эрыс, які курыруе чыннасць Дома ў Балморе і наваколлі. Будынак выглядае вельмі вяліка. Уваход у хату знаходзіцца на невялікай пляцоўцы, куды трэба падымацца па ўсходах.

Унутраныя памяшканні добра абстаўлены — на падлогах дываны, на сценах вісяць габелены і трыптыхі, ёсць тут і кветнікі з колерамі і гіганцкім грыбам. Ва ўсёй хаце мноства кніжных шаф, сталоў, камод, сядушак, кошыкаў і скрынь. Тут можна ўбачыць і некалькі скрыначак з каштоўнасцямі. Адразу пасля ўваходу за сталом сядзіць Ідрос Берэлот. На сталку за перагародкай ззаду данмера ляжыць ліст «Будаўнічы сіндыкат Хлаалу». Побач працай займаецца Ллерыс Тарэн. З гэтага пакоя наверх вядуць усходы.

На другім паверсе змесцавана некалькі памяшканняў. Самае вялікае з'яўляецца працоўным кабінетам для дарадцы Эрыса, яго жонкі, Тавіі Рэлет, скарбніка Балморы, а таксама Вавэлі Ралэдран. Тут стаяць чатыры пісьмовыя сталы са свечкамі, пёрамі і чарнілам. На адным са сталоў ляжыць ліст са скаргамі Хлаалу, а на лаве можна адшукаць запіску «Ганаровыя заказы на пакаранне смерцю». Шэрагам змесцаваны калідор, дзе сядзіць Валвэсу Фаверан, вядоўца на тэрасу радавой хаты.

На абгароджанай тэрасе нічога не, апроч усходаў, што вядуць у апартаменты капітана Брывана. Абстаўлены яны таксама, як іншыя памяшканні радавога дома — карціны, дываны, скрыні, кніжныя паліцы і іншае. Тут можна ўбачыць ложак капітана і люстэрка. Тут таксама ёсць усходы на верхні паверх, дзе змесцавана трохі сядушак і сталкоў. На камодзе побач ляжыць кніга «Плямёны і звычаі эшлэндараў».

Падчас квэста «Уз'яднанне сям'і» радавая хата крыху зменіцца. Па ўсім будынку будуць ляжаць целы параненых ці забітых чальцоў варты Хаты Рэдаран, у апартаментах капітана Брывана будзе сядзець Бейт Малром, а на сцяне ў гэтым памяшканні апынецца прышпілена запіска.

Персанажы Edit

Насельнікі
Бейт Малром[1] Вавэлі Ралэдран Валвэсу Фаверан
Ідрос Берэлот Ллерыс Тарэн Дарадца Эрыс
Тавія Рэлет

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Нататкі Edit

  • Пасля завяршэння лінейкі квэстаў Балморы, у радавую хату больш няможна будзе трапіць.
  1. Толькі падчас квэста «Уз'яднанне сям'і».

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.