Рантыл
Ref ID: XX0033AF Base ID: XX003367 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | PC×1 |
Здароўе | 50+(PC–1)×7.9 |
Мана | 50+(PC–1)×4.3 |
Запас сіл | 50+(PC–1)×2.9 |
Раса | Басмер |
Фракцыя | Клан Валкіхар, гандляры, настаўнікі навыкаў, упіры, нежыць |
Паслугі | Настаўнік навыку «Красамоўства», гандляр |
Лакацыя | Замак Валкіхар |
Я шчаслівы выканаць кожнае даручэнне. Я хачу даваць карысць. Часта я раблю тое, што Гаран і Феран лічаць непрыемным ці… ніжэй сваёй вартасці. Калі я буду карысны, гаспадары дазволяць мне застацца тут.
— Рантыл пра сябе
Біяграфія[]
Рантыл — басмер-вампір з клана Валкіхар. Пры двары Харкона з'яўляецца памагатым алхіміка клана Ферана Садрі і яго вучнем (наўрад любым, мяркуючы па іх гутарках). Увесь час спрабуе дагадзіць усім і прапанаваць сваю дапамогу.
| |
Спячы Рантыл. |
Знайсці яго, зазвычай, можна ў алхімічнай лабараторыі. Па ходзе выканання сюжэтных місій клана не выдае Radiant-квэстаў, аднак, можа скіраваць да патэнцыйнага квэстадаўцу. З'яўляецца трэнерам навыку «Красамоўства» роўня майстар (здольны навучаць да роўня навыку 90). Таксама ў яго можна набыць розныя тавары. У яго касе 750 сэптымаў. Грошы ў яго справу ўкласці няможна.
Спіць Рантыл не ў труне, як усё, а ў кутку лабараторыі, на падлозе за стэлажом. Гэта лішні раз даводзіць яго зняважанае становішча.