FANDOM


У гульні The Elder Scrolls: Arena для выбару даступныя 8 рас. Гэты артыкул коратка апісвае асаблівасці кожнай з іх.

Арганыяне Edit

Аргониане (Arena)

Арганыяне родам з правінцыі Чорнатоп'е. Яны высокаэвалюцыявала раса рэптылій, пачуваюцца як дома ў кожным падобным на балота месцы. Вядомы за свой розум, рухомасць і спрыт. Па сваёй прыродзе, арганыяне не так хутка стамляюцца падчас плавання і рэдка тонуць. Таксама могуць плыць хутчэй іншых рас. Яны працягваюць вывучаць магію, якой валодаюць на роўні адэпта ці развіваюць зладзейскія таленты.

Брэтоны Edit

Бретонцы (Arena)

Брэтонцы родам з правінцыі Хай Рок. Гэта высокі і цёмнавалосы народ. Яны валодаюць вострым розумам, жалезнай воляй і прывабным выглядам. Кажуць, што брэтонцы сілкуюцца магіяй, бо яна напаўняе іх самую існасць. Брэтонцы атрымваюць толькі палову шкоды ад кожных магічных атак і не нясуць шкоды ва ўдалым выпадку. Яны майстэрскія чараўнікі.

Высокія эльфы Edit

Альтмеры (Arena)

Высокія эльфы родам з выспавай правінцыі Саммерсэт. Яны высокія, іх скура адлівае золатам, а вочы маюць міндаляватую форму. Высокія эльфы асабліва кемлівыя, рухомыя і валявыя. Іх цягне да магіі, як матылька да полымя. З ёй яны маюць прыроднае сваяцтва і часта робяцца вельмі ўражальнымі чараўнікамі. Высокія эльфы з народзінаў імунныя да паралічу. Яны ў дасканаласці валодаюць усім, што злучана з магіяй.

Каджыты Edit

Хаджиты (Arena)

Каджыты — выхадцы з правінцыі Эльсвейр. Яны вылучна адважныя, разумныя і рухомыя. Існуе легенда, што яны вядуць свой род ад расы разумных жывёл, таму як яны дасёння захоўваюць дзіўныя здольнасці. Шмат хто каджыты змушаны пакрываць твары фарбай, каб адрознівацца ад сваіх далёкіх сваякоў, драпежных каціных, што палююць у вялікай пустэльні. Каджыты вылучныя скалалазы і могуць пераадольваць сцены з недаступным для іншых рас спрытам. Яны, зазвычай, добрыя зладзеі.

Лясныя эльфы Edit

Босмеры (Arena)

Лясныя эльфы родам з правінцыі Валенвуд. Яны — лясны народ, што суадносіць свае характэрныя рысы з усім, што расце ў зялёных лясах іх радзімы. Вядомы як няўяўна рухомыя і хуткія, выдатна валодаюць навыкам стральбы. Ім падыходзіць кожны клас, хоць спрыт найлепей служыць ім у зладзейскім мастацтве.

Норды Edit

Норды (Arena)

Норды — выхадцы з правінцыі Скайрым. Гэта высокі і светлавалосы народ, што адрозніваецца сілай, упартасцю і цягавітасцю. Ходзяць чуткі, што вырастаючы ў сваіх арктычных умовах, яны прыстасоўваюцца да ўплыву холаду. Норды атрымваюць толькі палову шкоды ад атак холадам, а пры поспеху і зусім унікаюць яго. Яны цудоўныя ў мастацтве валодання клінком і шчытом.

Рэдгарды Edit

Редгарды (Arena)

Рэдгарды — выхадцы з правінцыі Хаммерфэлл. Гэта каржакаватая, моцная раса, вядомая сваёй адвагай і спрытам. Легенда абвяшчае, што ў рэдгардаў прыроджанае майстэрства валодання зброяй. Цудоўна валодаюць клінком і шчытом.

Цёмныя эльфы Edit

Данмеры (Arena)

Цёмныя эльфы родам з правінцыі Морраўінд. Высокі, цемнаскуры народ з чырвонымі святлівымі вачамі. Вядомы за хвацкую сілу і кемлівасць, а таксама вельмі спрытныя. Здаецца, што яны ад прыроды схільныя надзяляць зброю магіяй. Цудоўныя ў валоданні камбінацыяй клінка, шчыта і магіі.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.