FANDOM


Рэрык
Ref ID: 00019904 Base ID: 000133B2
SR-npc-Raerek
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 6
Здароўе 50
Мана 50
Запас сіл 50
Раса Норд
Фракцыя Маркарт
Паслугі Прадае хата і яго становішча
Лакацыя Маркарт, Падкаменная крэпасць
Рэрык (арыг. Raerek) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Біяграфія Edit

Рэрык — аканом і дарадца ярла Ігмунда ў Маркарте. Ён таксама з'яўляецца дзядзькам Ігмунда і дапамагае яму ў арганізацыйных пытаннях. Знайсці яго можна або ў троннай зале поруч з ярлам, або ва ўласных пакоях.

Таксама ў яго можна набыць і абставіць уласная хата у Маркарце, пасля выканання лінейкі квэстаў для жыхароў Мяжы, і атрыманні тытула тана.

Калі галоўны герой прыняў бок Братоў Буры у грамадзянскай вайне і выканаў трохі квэстаў за гэту фракцыю ці аддаў Маркарт падчас квэста «Бясконцая пара», Рэрык будзе заменены Рэбурам Квінтылыем. Самага Рэрыка можна будзе знайсці ў склепе Сіняга палаца у Саліц'юдзе, у поўнай адзіноце і ён будзе ставіцца да галоўнага героя з пагардай.

Багі Edit

  • Часам назіраецца баг з тэкстурамі рук Рэрыка, што ніяк не ўплывае на гульнявы працэс.
  • Шырока пашыраны наступны баг: калі пагаварыць з Рэрыкам пра куплю хаты да выканання квэстаў «Змова Ізгояў» і «Нікому не збегчы з Сідны», ці ж калі ва ў інвентары Довакіна няма патрэбнай сумы на куплю дома (8 000 сэптымаў), то опцыя дыялогу робіцца недаступнай. Адпаведна, няможна стаць танам, нават пасля выкананні ўсіх квэстаў і дапамогі ўсім жыхарам Маркарта.
    • Развязак: набраць у кансолі setstage favor250 20, пагаварыць з ярлам і, калі ён зробіць Довакіна танам, пагаварыць з Рэрыкам і купіць хата.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.