FANDOM


ON-mapicon-Айлейдские руины Салас Эн
Салас Эн
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Хаммерфэлл
рэгіён Пустэльня Алік'р
Персанажы Гурлак, лэдзі Кларыса Ларан, Нураланья, Стіббонс, Таміён Селлан
Істоты Шкілет
Квэсты Замінаючы Альдмерскаму Дамініёну, Перавага лэдзі Ларан, Найстары орк, Дзюры затокі

Салас Эн (арыг. Salas En) — айлэйдскія руіны у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Эльфійскія руіны».

Руіны Салас Эн пабачылі тры розныя культуры: першае, гэта невядомы айлэйдскі клан, спрадвечна які пабудаваў іх яшчэ ў Меретычную эру; другое, высокія эльфы Карэланья, якія занялі мясцовасць напачатку Першай эры; і самыя апошнія — ёкуданскія асаднікі, якія прыйшлі з адной з хваль Ра Гада
— Загрузны экран

Апісанне Edit

Салас Энайлэйдскія руіны, змесцаваныя ў заходняй часткі рэгіёна пустэльня Алік'р, Хаммерфэлл. Адзін са спосабаў далезці да іх — рухацца з Сэнтінэля на поўдзень. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх змесцавана паўночна-ўсходней руін.

Гэта даволі вялікі комплекс айлэйдскіх руін, змесцаваны на плато ў заходняй частцы пустэльні і аточаны амаль з усіх бакоў скаламі. Селішча было збудавана ў Першай эры перасяленцамі з Сірадыла, уцекачамі на захад Тамрыэля пасля паданні Вежы Белага Золата. Гэта месца злучана парталам з руінамі Не Салас, змесцаванымі ў Грахтвудё, Валенвуд. Пазней горад з'яўляўся хатай для альтмераў з клана Карэланья, пасля чаго быў разбураны падчас заваёвы Хаммерфелла ваярамі Ра Гада. Лэдзі Кларыса Ларан і яе памагаты Стіббонс, праводзілыя пошукі ў руінах, натыкнуліся на партал і актывавалі яго, пасля чаго вялікі атрад салдатаў Альдмерскага Дамініёна прайшоў праз яго і захапіў разваліны, стварыўшы ў тыле Кавенанта Даггерфола плацдарм для аперацый.

Бяздушны сустракае Кларысу на дарозе, што вядзе на плато. Тая папросіць пралезці ў яе лагер у паўночна-ўсходняй частцы руін і знайсці там айлэйдскі тым, з дапамогай якога можна рэактываваць чатыры абеліскі, што выкарыстоўваліся старажытнымі айлэйдамі для пэўных мэт. Калі ўсе чатыры абеліскі будуць актываваны, Кларыса пакліча героя ў падзямеллі Салас Энная, дзе знаходзіцца партал. У лагеры даследніцы знаходзіцца перапуджаны Стіббонс, які раскажа пра страту прылад, выкрадзеных ужо знаёмым герою Таміёнам Сэлланам. Ён знаходзіцца ў вежы ва ўсходняй частцы руін і прапануе аддаць яму прылады, частку якіх ён ужо знайшоў. Герой можа пераканаць яго аддаць рэчы, пасля чаго знайсці астатнія на тэрыторыі лагера салдатаў Дамініёна.

Уваход у падзямеллі вядзе да дзвярэй у партальную залу, але яна заблакавана. Адкрыць яе можа толькі перамыкач углыбіні катакомбаў, населеных нежыццю. Калідор павядзе героя на поўдзень, у невялікі пакой, утвораны калідорамі, што стульваюцца ў кольца. Адгэтуль на поўдзень вядуць калідор і ўсходы, што выходзяць на платформу ва ўсходняй частцы асноўнай залы руін. Унізе знаходзіцца перамыкач і магічная пастка, у якой зняволены орк Гурлак. Ён раскажа, што знаходзіцца ў Салас Эне за тое, што меў неасцярожнасць закахацца і атрымаць узаемныя пачуцці з боку адной з айлэйдскіх дзяўчын, якую клікалі Нураланья. За гэта помслівыя эльфы завастрылі іх у адмысловую пастку, дзе ён і прабыў аж до 2Э 582 гады, калі Бяздушны вызваліў яго. Гурлаку падоўжылі жыццё, а Нураланья пражыла адведзены час, што ўзмацніла кара орка: ён быў асуджаны глядзець, як старэе і памірае яго каханне. Ён бачыў паданне Салас Энная, калі ваяры Ра Гада знішчылі мераў у горадзе. Актываваўшы ў пэўнай паслядоўнасці націскныя пліты, герой здыме магічны бар'ер, а душа дзяўчыны з дабраславення Мары пакліча орка з сабой у Этэрыюс. Паслядоўнасць актывацыі пліт такая: Рытуал, Каханак, Лорд, Чараўнік, Цень, Конь, Вучань, Ваяр, Лёдзі, Вежа, Атранах і Злодзей. Яна ў дакладнасці паўтарае парадак прытрымлівання сузор'яў па небе цягам года.

Тым часам у партальным пакоі героя чакае Кларыса Ларан, якая здольная зачыніць партал. Аднак яе для гэтага трэба абараніць ад салдатаў Дамініёна, якія праходзяць праз партал. Усяго будзе тры хвалі супернікаў, перш чым праход зачыніцца. Пакінуць партальны пакой можна, узняўшыся па ўсходах. Выйсце вядзе ў масіўную каланаду на паверхні. Таксама Бяздушны мае права вырашыць, каму аддаваць страчаныя прылады: Таміену ці Стыббансу.

Планы Edit

Салас Эн
Салас Эн Зала партала
Салас Эн (план) 1 Салас Эн (план) 2

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Ордэн Псіджыкаў Edit

  • «Дзюры затокі» — запячатаць часовыя дзюры, што адкрыліся ў рэгіёне затокі Іліак.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.