Саффір
Ref ID: 0001A66C Base ID: 00013B98 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 4 |
Здароўе | 75 |
Мана | 60 |
Запас сіл | 60 |
Раса | Рэдгард |
Фракцыя | Вайтран |
Лакацыя | Вайтран, хата Амрэна |
Квэст | Час пазбаўленняў |
Я імкнуся заказваць кнігі у іншых правінцыях. нордскія кнігі, на мой пагляд, занадта брыдотныя і агрэсіўныя.
— Саффір
Біяграфія[]
Саффір — кабета-рэдгард, якая жыве ў адным з хат, змесцаваных у Легкадумным раёне Вайтрана разам з мужам Амрэном і дачкой Брэйт.
У першы і апошні раз па-за хатай яе можна сустрэць пры першым з'яўленні галоўнага героя у Вайтране. Яна будзе спрачацца з мужам недалёка ад Залаталіста. Іста спрэчкі складаецца ў тым, што Саффір не падтрымвае імкненне мужа знайсці фамільны меч яго сям'і ў што б там ні стала, таму што гэтыя пошукі ўжо каштавалі сямейству нямала, а рэліквія гэтак і не знойдзена. Саффір баіцца, што калі так працягнецца і далей, то сям'і давядзецца галадаць. Яна згодна, што гонар сям'і — гэта вельмі важнае, але гэта не павінна быць у шкоду дабрабыту. Поўную версію дыялогу гледзіце ніжэй, пад кнопкай-спойлерам.
Саффір: | «Я ведаю, што гонар тваёй сям'і важны для цябе, але мы проста не можам сабе гэтага дазволіць!» |
Амрэн: | «Я некалькі тыдняў шукаў логава гэтых зладзеяў. Я не магу адступіцца, але не магу і вярнуць меч у адзінотку». |
Саффір: | «І ты гатоў выракчы жонку і дачку на галоднае існаванне, каб вярнуць сабе нейкі стары, іржавы меч?» |
Амрэн: | «Усяго трэба наняць аднаго чалавека, ну хай двух. Ты не будзеш галадаць». |
Саффір: | «Кажу табе ясна і выразна. Абірай: меч ці жонка. Калі ты выйдзеш за браму, то мяне ты больш не ўбачыш». |
Амрэн: | «Саффір! Пачакай… Я…» |
Пасля гэтай сцэнкі Саффір увесь свой час будзе праводзіць у хаце. Гэта не дзіўна, бо кабета вельмі кахае чытаць. Гэты запал да чытання робіцца нават празмернай, бо яна аддае перавагу праводзіць увесь свой вольны час, пагрузіўшыся ў выдуманыя светы літаратурных твораў, амаль цалкам ігнаруючы грамадства.
Нават блізкія пакутуюць ад нястачы камунікавання з Саффір, якая гэтак захоплена чытаннем чарговага рамана, што не заўважае, як расце яе дачка. Менавіта таму Брэйт такая хуліганка, але гэта можна зразумець і паспачуваць дзяўчынцы, якая больш часам мае зносіны з наймітам-бацькам, чым з маткай. У сваё апраўданне Саффір кажа, што Брэйт вельмі стамляе яе і дзяўчынка павінна сама шукаць сабе занятак: «Мая дачка Брэйт кажа, я занадта шмат чытаю. „Пагуляй са мной, матулька!“ Дзяўчынкі павінны самі знаходзіць сабе занятак». Усімі сіламі яна спрабуе перакінуць клопат пра дзіцё на бацьку.
Калі ж да яе звернуцца чужыя, яна будзе гутарыць вылучна на кніжныя тэмы: «Такое задавальненне — з галавой акунуцца ў прыгоды ці рамантыку». Ці ж пачне раздражняцца, што яе адцягваюць ад чытання: «Прашу прабачэння, але я спрабую чытаць.» ці «Ну вось, старонку страціла…»
Сваякі[]
Імя персанажа | Ступень сваяцтва |
---|---|
Амрэн | Муж |
Брэйт | Дачка |
Распарадак дня[]
Прачынаецца Саффір у 8 гадзін раніцы і, як было сказана вышэй, амаль увесь дзень праводзіць у хаце за чытаннем кніг, часам адхіляючыся на прыёмы ежы і справы па гаспадарцы. Так праходзяць усе дні Саффір, сканчаючыся ў 23:00, калі кабета кладзецца спаць.
Інвентар[]
Саффір апранута ў звычайную фермерскую адзенне зялёнага колеру і абута ў простыя, якія шмат пабачылі фермерскія боты. На руках носіць простыя пальчаткі. Узброена жалезным кінжалам. У кішэнях у яе можна знайсці ключ ад хаты Амрэна. Таксама там могуць апынуцца такія прадметы, як ювелірнае ўпрыгожанне (можа зачаравана), недарагі каштоўны камень, якая-небудзь ежа і / ці напой, адмычка і крыху золата (5–23 манеты).
Дыялогі[]
Брэйт закахана ў хлопчыка, Ларса Сына Бітвы, і спрабуе пагаварыць пра гэта з мамай, але не можа атрымаць ніякай дапамозе ад гэтай апантанай кнігамі кабеты. Гэта можна даведацца з двух дыялогаў, якія можна прачытаць ніжэй, пад кнопкай-спойлерам.
- Дыялог з Брэйт № 1
- :
Брэйт: | «Мама? Можна з табой пагаварыць?» |
Саффір: | «Не цяпер, Брэйт». |
Брэйт: | «Але…» |
Саффір: | «Не цяпер, Брэйт». |
- Дыялог з Брэйт № 2
- :
Брэйт: | «Мама?» |
Саффір: | «Што?» |
Брэйт: | «Я хачу цябе спытаць. Ёсць адзін хлопчык…» |
Саффір: | «Не цяпер, Брэйт. Ідзі… ідзі тату спытай». |
Квэсты[]
- «Час пазбаўленняў» — падчас квэста можна сказаць ёй пра тое, што алік'рскія ваяры шукаюць кабету-рэдгардку, на што яна досыць усхваляваным тонам адкажа, што нічога пра гэта не ведае. Гэта выклікае падозранні, але далей з Саффір нічога зрабіць няможна.
Характарыстыкі[]
По гульнявы класіфікацыі Саффір з'яўляецца ліхвяром (арыг. Vendor Pawnbroker). Гэта спецыялізацыя мае на ўвазе высокі ровень такіх зладзейскіх навыкаў, як «Кішэнныя крадзяжы», «Узлом», «Утойлівасць» і «Красамоўства». Таксама нядрэнна развіта валоданне аднаручнай зброяй. Астатнія навыкі развіты толькі ў сілу расавых схільнасцяў. Аднак, нізкі ровень персанажа не дае хоць наколькі-небудзь сур'ёзна расчыніцца ніводнаму з іх. Ніякімі здольнасцямі і загаворамі Саффір таксама не валодае. Навыкі, што маюць ровень вышэй за базавы, паказаны ў табліцы ніжэй.
Навыкі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
27 | 20 | 20 | 20 | 19 | 19 | 22 | 22 | 20 | 20 |