Скайрым — радзіма нордаў. Размешчаны на поўначы Тамрыэля. Мяжуе з Хай Рокам і Хамерфелам на захадзе, Сірадзілам на поўдні і Мораўіндам на ўсходзе. Вядомы таксама як Старое каралеўства або Бацькаўшчына, быў першым рэгіёнам Тамріэля, заселены людзьмі з кантынента Атмора. Нордлінгі называюць Скайрым «Глоткай Свету», бо менавіта там знаходзіцца аднайменная самая высокая на Тамрыэле гара.
Клімат Скайрыма вельмі халодны, хоць у нядоўгае скайрымскае лета прырода ажывае. У Імперыі бытуе стэрэатып, што ад Скайрыма варта трымацца далей: не толькі з-за снежных бур, але з-за страсці нордаў да спіртных напояў, асабліва да нордскага мёда і боек без асаблівай падставы. Нордаў лічаць варварамі, але яны толькі «вольныя забіваць тое, што ім хочацца, і калі хочацца, вольныя пакланяцца таму, што яны выберуць самі».
Сталіца: Саліц'юд.