The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
Bookicon Скон Снежнага Прынца
Book03
Аўтар: Лакхэйм
Скон Снежнага Прынца (арыг. Fall of the Snow Prince) — кніга у некалькіх гульнях серыі "The Elder Scrolls".
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Slyrim)».
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Oblivion)».
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Bloodmoon)».

Месцазнаходжанне[]

Bloodmoon[]

Oblivion[]

  • Чэйдзінхол, Кнігі Мак-На – на паліцы;
  • Імперскі горад, Партовая зона Імперскага горада – на караблі «Марыя-Алена»;
  • Брума, Замак Брумы – на адной з вітрын.

Skyrim[]

  • Маркарт , Музей Дзвемераў – у выставачнай зале сярод іншых кніг;
  • Саліц'юд, Прамяністае Адзенне – на другім паверсе ў спальні справа, у куце;
  • Саартал – на алхімічнам стале адразу пасля галаваломкі;
  • Можна купіць у Арканэумі ў Урага гро-Шуба.

Dragonborn[]

  • Вёска Скаалаў, Вялікая зала – на адным із сталоў.

Тэкст[]

Успамін пра бітву пры Мозрыне, запісаны Лёкхаймам, храністам важака Інг'яльдра Белае-Вока

Нам невядома, з адкуль ён прыйшоў, але ён уварваўся ў бытву на зіхоткім беласнежным кані. Эльфам звалі мы яго, бо эльфам ён быў, хоць і не падобным да тых, якіх мы ведалі да таго дня. Ягоныя дзіда і браня выпраменьвалі жахлівы бляск таямнычае магіі, былі яны настолькі прыгожымі, што вершнік быў больш падобны да нейкае вышэйшай істоты, ніж да звычайнага воя.

Што устрывожыла, не, напалохала нас больш за ўсё ў той момант, дык гэта кліч, якы данёсся з эльфскіх шыхтоў. То быў не кліч ня страху, не здзіўлення, але нястрыманай і шчырай радасьці, налёгкі, якую адчувае асуджаны на смерць, калі яму даецца шанц на другое жыццё. Бо ў той момант эльфы стаялі на мяжы смерці, як і надчас вялікіх баёў на Солстайме. Бітва за Мозрын была апошняй вялікай сутычкай паміж нордамі і эльфамі на нашым харошым войстраве. Вядомыя Ісграморам, мы выгналі эльфійскую пошасць з Скайрыма і мелі намер ачысціць ад іх таксама Солстайм. Нашыя воі, узброеныя найлепшымі мечамі і сякерамі ал найлепшых нордскіх кавалёў, стваралі вялікія прарэхі ў варожых шэрагах. Пагоркі Мозрына збарвелі ад эльфскае крыві. Дык чаму ж наш вораг узрадаваўся? Няўжно адзіны вершнік усяліў надзею ў целая войска, чыё становішча было безнадзейнае?

Большасці з нашых вояў зразумела настрой клічу, але словы былі наборам нейкіх эльфскіх спеваў і крыкаў. Але сярод нас былі навукоўцы і пісары, якія ведалі мову эльфаў і здрыгануліся, усвядоміўшы значенне тых словаў.

«Прыйшоў Снежны Прынц! Гібель блізка!»

Потым запанавала вялікае маўчанне. Эльфы стаялі. Снежны Прынц праскакаў праз натоўп, і, як човен разразае воды Ф'ялдынга, ён раздзяліў шэрагі сваіх пабрацімаў. Велічны белы конь перайшоў на галоп, потым на рысь, і таямнічы эльфскі вершнік высунуўся наперад у павольным, амаль што плывучым тэмпе.

Нордскі вой існуе сярод кровапраліцця і жорстокасці, таму яго цяжка здзявіць нейкімі падзеямі на полі бою. Але мала хто з нас у тады мог уявіць, якое трымценне і няпэўненасць апануюць бурлівае поле бітвы, якая раптам сціхла. Вось як уздзейнічаў на ўсіх нас Снежны Прынц. Бо, калі сціхлі радасныя крыкі эльфаў, засталася толькі цішыня. Менавіта тады як эльфы, так і норды з жахам уцямілі – перамога ці параза на пагорках Мозрына ў геты дзень не будзе мець асаблівага значэння. Адзінай ісцінай было тое, што смерць чакае многіх із нас, незалежна ад таго на якім ты баку. Велічны Снежны Прынц, эльф, падобных да якога не існавала, прыйшоў, каб несці смерць нашаму роду. І ён прынёс нам смерць.

Нібы раптоўны, люты снежны шквал, які асляпляе вандроўнікаў і пагражае знесці наймацнейшай залы, Снежны Прынц кінуўся на нас. І сапраўды, вакол яго закруціўся віхор з лёду і снегу, як быццам яны прышлі на ягоны покліч. Свіст бліскучай дзіды быў панахідай усім тым, хто трапляўся на шляху Снежнага Прынца, і наймагутнейшыя нашыя воі палеглі ў той дзень. Ульфгі Рука-Кавадла, Стром Белы, Фрэйда Дубовае-Жазло, Даймдаль Ашалелы. Усе паляглі ў падножжа гор Мозрын.

Тады ўпершыню падалося, што ход бітвы змяніўся. Эльфы, узбадзёржыўся дзеямі Снежнага Прынца, згуртаваліся для апошняга ўдару па нам. І тады, у вокамгненне, бітва за Мозрын падыйшла да свайго нечаканага фіналу.

Фіна, дачка Ёфрыёр, дзяўчынка дванаццаці гадоў, якая падносіла зброю сваёй маці, убачыла, як Снежны Прынц забіў яе. У лютасці і роспачы, Фіна падабрала меч Ёфрыёр і напросту кінула яго ў забойцу маці. Калі дзіда эльфа спыніла свой смяротны танец, поле бітвы зноў змоўкла, і ўсе вочы павярнуліся да Снежнага Прынца. Аніхто ў той дзень не быў здзіўлены больш за яго самога тым відовішчам, якое адкрылася нам усім. Бо, хоць Снежны Прынц яшчэ сядзеў на сваім белым кані, меч Ёфрыёр тырчэў з ягоных грудзей. І тады ён упаў з каня, назаўжды пакінуўшы поле бітвы, а на ім – сваё жыццё. Снежны Прынц ляжаў сканаў, забіты дзіцём.

Калі іх выратавальнік загінуў, баявы дух эльфаў пахіснуўся. Многія паўцякалі, а тых, хто застаўся, хутка позабівалі шырокія нордскія сякеры. Пад канец дня на полі бітвы засталася толькі кроў і трупы. І на ім жа застаўся смутны напамін аб доблесці і майстэрстве, бо браня і дзіда Снежнага Прынца яшчэ не страцілі свайго бліску. Нават пасля смерці магутны і таямнічі эльф выклыкаў у нас толькі пашану.

Спаленне целаў ворагаў ёсць старадаўнім звычаем. Гэта таксама неабходна таму, што смерць прыносіць з сабой хваробы. Нашыя важакі хацелі ачысціць Солстайм ад эльфскай пошасці, каб ад яе нават пасля смерці нічога не заставалася. Але было вырашана, што Снежны Прынц не раздзеліць гэты лёс. Гэткі магутны ваяр, якога любілі ўсе яго суродзічы, заслугоўваў лепшага. Хоць ён і быў нашым ворагам, хоць ён і загінуў.

І таму мы паклалі цела Снежнага Прынца, абгорнутае файным ядвабам, у адмыслова вырыты курган. Зіхоткія браня і дзіда былі пакладзеныя на ганаровую падстаўку, і разам з ім у гробе засталіся скарбы, вартыя караля. Усе магутныя важакі пагадзіліся з тым, што гэтага эльфа належыць ушанаваць. Ягонае цела будзе захоўвацца ў кургане колькі пажадае сама зямля, але яму не будзе прапанавана ахова сталгрымам, якая прызначаецца толькі саміх нордаў.

Так сканчаецца апісанне бітвы за Мозрын і скону магутнага Снежнага Прынца эльфаў. Няхай нашы багі ўшануюць яго пасля смерці, і няхай мы больш ніколі не сустрэнем падобнага яму за нашым жыццём.