FANDOM


Паглынанне загавораў|42x42px]] Слабы высмоктальнік загавораў
Школа Містыцызм
Эфект {{#vardefine:link|Паглынанне загавораў}}{{#vardefine:menus|

{{#var:link}} }}[[{{#var:link}}_(Morrowind)|{{#var:menus}}]]

Сіла 10−20 пунктаў
Працягласць 5 секундаў
Ужыванне На сябе
Выдатак 38SpellCraft
ID weak spelldrinker
Слабы высмоктальнік загавораў (арыг. Weak Spelldrinker) — загавор у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Загаворы (Morrowind)».

Апісанне Edit

Слабы высмоктальнік загавораў — стандартны загавор школы магіі «Містыцызм». Валодае магічным эфектам, які дазваляе суб'екту на 5 секундаў павялічыць свае шанцы на паглынанне атакоўнага загавору суперніка. Пад паглынаннем у дадзеным выпадку разумеецца дадатак да бягучага паказніка магічнай энергіі суб'екта той велічыні магічнай энергіі заклінальніка, якую той выдаткаваў для паспяховага чытання атакоўнага загавору, мэтай якога з'яўляўся суб'ект. Паглынуты суб'ектам загавор не прычыняе яму ніякай шкоды. Сіла загавору ўсталёўваецца ў дыяпазоне ад 10 да 20 пунктаў, што адпавядае адсотку (%) імавернасці паглынання загавору. Вобласць ужывання загавору — на сябе. Выдатак магіі — 38 адзінак.

Шанец чытання Edit

Імавернасць паспяховага чытання загавору, галоўным чынам, залежыць ад роўня валодання адпаведным навыкам і велічыні параметраў сілы волі і поспехі. Чым яны вышэй, тым вышэй імавернасць поспеху. Яшчэ адным важным фактарам з'яўляецца велічыня выдатку магіі. Чым яна вышэй, тым ніжэй імавернасць чытання загавору. Калі ж у пратаганіста бракуе запасу магіі для пэўнага загавору, то шанец на яго стварэнне будзе роўны нулю[1].

Набыццё Edit

Можа быць набыта ля цэлага шэрага гандляроў загаворамі — як у чальцоў розных фракцый, гэтак і ў некаторых простых жыхароў. Поўны пералік гандляроў можна паглядзець ніжэй у табліцы.

Спіс гандляроў
Гандляр Лакацыя
Арыэль Фінкель Садрыт Мору, Валверын Хол, Гільдыя чараўнікоў
Фанільдыл Эбенгард, Гарнізон Легіёна Драпежнага Матылька
Масаліні Мэрыян Балмора, Гільдыя чараўнікоў
Нэбія Амфія Эбенгард, Гарнізон Легіёна Драпежнага Матылька
Увэле Берэндас[2] Баль Ісра, Маёнтак Індарыс, Хата Берэндаса
Бронрад ГарлахватШаблон:BM Салстхейм, Вёска Скаалаў, Хата Бронрада Гарлахвата

Нататкі Edit

  • У адрозненне ад эфекту адлюстраванні, зачараваныя на сталы эфект прадметы з эфектам паглынання загавораў не маюць кумуляцыйнага (назапашвальнага) эфекту. Прыкладам, калі пратаганіст будзе народжаны пад знакам Атранаха, то ў яго, па змаўчанні, будзе 50% шанец паглынуць атакоўны загавор суперніка. Калі ж дадаткова будзе экіпіяваны прадмет, да прыкладу, Кудмень Некраманта, давалы сталы эфект у выглядзе 25% шанцу паглынанні загавораў, то гульнявая механіка разліку імавернасці паспяховага паглынання загавору будзе працаваць наступным чынам: спачатку гульнявы скрыпт праверыць шанец поспеху на найвялікім значэнні (50%) і, калі яно не спрацуе, пяройдзе да наступнага значэння (25%) — і гэтак далей па змяншэнні. Таму няма адменнага сэнсу мець больш за адзін экіпіяваны прадмет з невысокім паказнікам эфекту паглынання загавораў — досыць аднаго, але з найболей высокім значэннем з усіх наяўных у дырэктыве.
  1. Формула разліку паспяховага чытання загавору:

    $ \left({{#var:school}} × 2 + \frac{ сіла волі }{5} + \frac{поспех}{10} − {{#var:cost}} − гук \right) × \left( 0,75 + 0,5 × \frac{бягучы запас сіл}{аб'ём запасу сіл} \right) $

  2. Гандляр з'явіцца толькі пры выкананні наступных умоў: герой павінен уступіць у Вялікі Хата Рэдаран; трэба завяршыць заданне «Крэпасць».
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.