FANDOM


ON-mapicon-Таверна Страўня «Высокі ствол»
Здание в Вулквастене 5
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Валенвуд
рэгіён Малабал Тор
Бацькоўская лакацыя Вулквастэн
Персанажы Гл. артыкул
Квэсты Нешта сапсаванае, Страчаная дачка

Страўня «Высокі ствол» (арыг. Tall Trunk Tavern) — страўня у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Страўні (Online)».

Апісанне Edit

Страўня «Высокі ствол» — страўня, змесцаваная ў цэнтральнай часткі селішчы Вулквастэн, што ў Малабал Торе, Валенвуд. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на поўнач ад мясцовага дарожнага свяцілішча. Тут Бяздушны можа набыць гатовую ежу і напоі і папрактыкавацца ў рамястве кулінарыі.

Гэта асноўная ўстанова падобнага роду ў селішчы, што займае цэлы дуб-грахт. Менавіта тут знаходзіцца знакаміты бровар, на якім рыхтуюць ротмет, выкарыстаны ў рытуальных мэтах басмерамі Малабал Тора. У звязку з гэтым адбыўся непрыемны інцыдэнт, калі група твараў распачала спробу выкрадання партыі напою. На першым паверсе знаходзіцца агульная зала, уздоўж сцен якой расстаўлены сталкі для наведнікаў, а насупраць уваходу размясціўся прылавак , за якім вісяць адмысловыя пакі з гнілым мясам і каштуюць палкі з посудам. З гэтага памяшкання па спіральнай усходне-кораню можна ўстаць на другі паверх.

Там знаходзіцца агмень, склад і некалькі гамакоў, расцягнутых між вырастаў сцен. Адгэтуль па злучаных з ліян усходах можна ўстаць на трэці паверх, заняты броварам. Гэта вялікі круглявы пакой, застаўлены бочкамі і пакамі з мясам. Апошні, чацвёрты, паверх страўні ўяўляе сабою прыватныя апартаменты, дзе ўздоўж сцен знаходзяцца сталкі, агмені, палкі з рознымі прадметамі і спальныя месцы: гамакі і спальнікі.

Персанажы Edit

Насельнікі
Галітор Ганвэн Ландамас
Молг Тэлівэн Эдалор
Элруін

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.