The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
Сухапутны дрэўг
ID: 0001FF25
Oblivion Dreugh
Ровень 15

Здароўе/трываласць 320 Магія 12 Запас сіл 250

Шкода 30
Душа Вялікая
Сухапутны дрэўг (арыг. Land Dreugh) — істота у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Апісанне[]

Сухапутны дрэўг — істота, больш прымітыўная фаза развіцця, чым дрэўгі, якіх можна было сустрэць у папярэдняй часткі серыі. Паўсюдна пашыраны ў Сірадыле, але ўсё ж часцей сустракаюцца ў раёне Чорнага лесу. Таксама сухапутныя дрэўгі — адны з магчымых супернікаў на Арэну пасля атрымання звання Вялікага Чэмпіёна.

Пры забойстве ёсць магчымасць запоўніць вялікай камень душ. З цел дрэўгаў можна здабыць алхімічны інгрэдыент — воск дрэўга. Таксама часам можна знайсці каштоўныя камяні і камяні душ.

Тактыка бою[]

Сухапутныя дрэўгі на пятую частку менш успрымальныя да магіі, чым іншыя істоты, і на траціну менш уразлівыя да звычайнай зброі. Пры спробе наблізіцца могуць атакаваць суперніка сярэднім па сіле разрадам электрычнасці. Тым не менш, яны не ўмеюць плаваць, так што пры атрыманні ладнай шкоды, стаіць знайсці найблізкае возера ці раку і адсапціся там. Атакаваць раіцца здалёку: з дапамогай зачараванага лука ці дыстанцыйных загавораў.

Нататка[]

  • Дрэўг, выстаўляны супраць Вялікага Чэмпіёна на Арэну, мае іншы ID: 0003D79F. Па ўсіх характарыстыках ён абсалютна ідэнтычны звычайнаму.

Template:Істоты (Oblivion)