![]() Калі вы ведаеце, якой інфармацыі бракуе ў артыкуле, пішыце свае думкі у яго абмеркаванні ці проста ў гэтым шаблоне.
|
Сід-Ныюс
Ref ID: 000234FD Base ID: 000234B8 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 6 |
Здароўе | 62 |
Мана | 155 |
Раса | Арганыянін |
Фракцыя | Коррал , гандляры |
Паслугі | Гандляр, настаўнік навыку «Гандаль» |
Лакацыя | Коррал, Паўночныя тавары |
Квэст | Цень над Хакдыртам, Навучанне гандлю, Купля хаты ў Коррале |
Біяграфія[]
Сід-Ныюс — арганыянка, якая валодае крамай «Паўночныя тавары» у Коррале. Гэта крама знаходзіцца злева ад паўднёвай брамы горада. У ім можна прадаць ці купіць размаітую дробязь. Арганыянка працуе разам са сваёй дачкой, Дарунак-Ма, якая дапамагае матцы з вядзеннем гандлю. Сама Сід-Ныюс вельмі добра адклікаецца пра дачку і лічыць, што лепш для маткі нікога быць не можа, бо Дарунак-Ма — самая добрая і шчырая дзяўчына. Таксама Сід-Ныюс з'яўляецца настаўнікам гандлю до 70 роўня. Мае ў продажы ўнікальныя боты, але герою яны будуць даступныя толькі ў тым выпадку, калі яго навык гандлю будзе вышэй 50. Калі пратаганіст набыў асабняк Арбарвотч, тое з дапамогай Сід-Ныюс ён зможа абставіць свая новая хата.
Інвентар[]
Яна носіць чорна-чырвоны ўбор і шытыя золатам туфля. Пры сабе мае зялёнае шаўковае адзенне, якую можна набыць за некаторую суму, а таксама прыстойная колькасць золата і ключ ад крамы.
Распарадак дня[]
Сід-Ныюс прачынаецца ў 6 раніцы. Нягледзячы на тое, што яе графік працы працягваецца з 8 раніцы да 8 вечара, яна падае свае паслугі з моманту абуджэння і датуль, пакуль не кладзецца спаць. Аднак падчас згубы дачкі Сід-Ныюс не будзе падаваць сваіх паслуг, пакуль не атрымае вестак аб Дарунак-Ма.
Квэсты[]
- «Цень над Хакдыртам» — дачка Сід-Ныюс нядаўна знікла, і маці папросіць пратаганіста яе адшукаць. Пры ўдалым завяршэнні дадзенага квэста (Дарунак-Ма выратавана), Сід-Ныюс дасць дармовы ўрок гандлю, які падыме навык на 5 пунктаў.
- «Навучанне гандлю» — скіруе героя да майстру гандлю для далейшага навучання.
- «Купля хаты ў Коррале» — можа прадаць усё патрэбнае для хаты ў Коррале.