FANDOM


ЗначокЛагерь Таемны лагер
Тайный лагерь
Мапа
Тайный лагерь - карта
Планы

Тайный лагерь. План Таемны лагер

рэгіён Горы Джэрал
Зоны Таемны лагер
Істоты Бандыт
Таемны лагер (арыг. Hidden Camp) — лагер у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.
  • Код лакацыі:

HiddenCamp

Апісанне Edit

Таемны лагер — гэта бандыцкі лагер, што знаходзіцца паміж Чэйдзінхолам і Брумай, у некалькіх кроках ад айлэйдскіх руін Сэдар.

Лагер пабіты высока ў горах Джэрал, у невялікай западзіне паміж валуноў, што падае яму абарону ад халодных вятроў, што часта дзьмуць тут. Тут разаслана тры спальнікі (кропкі с) вакол даўно згаслага вогнішча, накрытых намётамі для абароны ад непагадзі. Над асмаленымі паленамі на жэрдцы падвешаны кацялок, сярод попелу можна знайсці дзве порцыі касцявой мукі. Побач ляжыць кошык з кавалкам мяса кабана і ёсць дзве міскі: адна з іх пустая, у другі ляжыць пара костак. Каля адной з намётаў на зямлі стаіць мяшок з ежай. Пратаганіст стукнецца тут з бандытамі (1–2 супернікі, з імавернасцю ў 50 % — бандыт, 25 % — бандыт-лучнік, 12,5 % — бандыт-чараўнік і 12,5 % — сабака). Галоўнай выбітнасцю гэтага лагера з'яўляюцца айлэйдскія руіны Сэдар, змесцаваныя ў некалькіх метрах ад яго, іх бачна нават уначы ў добрае надвор'е. Удзень жа пры ясным надвор'і адгэтуль можна ўбачыць Імперскі горад і Вежу Белага Золата. З-за таго, што лагер змесцаваны так высока ў горах, герой не знойдзе тут ніякіх карысных раслін.

Пратаганісту тут сустрэнуцца ворагі:

  • 1–2 супернікі (з імавернасцю ў 50 % — бандыт, 25 % — бандыт-лучнік, 12,5 % — бандыт-чараўнік і 12,5 % — сабака).

Герой знойдзе трафеі:

  • кавалак мяса кабана і дзве порцыі касцявой мукі;
  • мяшок з ежай.

Легенда планаў лакацыі (гл. інфабокс) Edit

  • — супраціў (звычайныя ворагі)
  • — супраціў (магчымыя ворагі)
  • — іншае

Галерэя Edit

  • Імперскі горад у імглістай смузе
  • Цёмная ноч у горах
  • Руіны ў святле месяцаў
  • Вежа Белага Золата ў святле зорак
  • Сцяжынка да Сэдара
  • Таемны лагер зверху
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.