FANDOM


Bookicon Талморскае дасье: Эсберн
ID: 0003AF29
Дневник, обложка 2
Вага: 1 Цана: 5 Gold Skyrim
Злучаны квэст:
Дыпламатычная недатыкальнасць
Талморскае дасье: Эсберн (арыг. Thalmor Dossier: Esbern) — дзённік у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Вядомыя лакацыіEdit

Тэкст Edit

Статус: Хаваецца (толькі захоп), высокі прыярытэт, ухвала на роўні эмісара.

Апісанне: Мужчына, норд, 75-80 гадоў

Асабістыя дадзеныя:

Эсберн быў адным з архіварыусаў Клінкоў перад Першай вайной супраць Імперыі. Ён не быў палявым агентам, але мы падазраём, што ён планаваў некаторыя з самых шкодных аперацый, якія Клінкі праводзілі ў перадваенныя гады, улучаючы Фалінэсційскі інцыдэнт і пабег з турмы на Сіняй рацэ. Яго справай не займаліся ўжо доўгія гады — недаравальная абмыла з боку майго папярэдніка (адкліканага ў Алінор для кары і перавыхавання), які лічыў, што ён не ўяўляе пагрозы з-за старэчага веку і нябытнасці баявога досведу. Карыстаючыся выпадкам, напамінаю супрацоўнікам усіх рангаў, што ніхто з Клінкоў не павінен атрымваць нізкі прыярытэт ні па якой прычыне. Усіх іх трэба знайсці і здрадзіць суроваму суду.

Нататкі:

Паколькі мы ўсё яшчэ нічога не ведаем пра значэнне і прычыну вяртання цмокаў, злоў Эсберна з гэтага часу робіцца нашай галоўнай мэтай, бо сярод Клінкоў ён быў экспертам па паданнях пра цмокаў. На няшчасце, спазнанні Клінкоў пра цмокаў, успадкаваныя ад іх продкаў-акавірцаў, дагэтуль вельмі і вельмі перасягаюць нашы (па большай частцы тэарэтычныя). Архівы Храма Валадара Аблокаў, якія лічыліся галоўнай каморы ведаў Клінкоў, большай часткай загінулі пры аблозе, і хоць былі распачаты ўсе высілкі па аднаўленні згубленага, усе тэксты пра цмокаў (як нам зараз вядома) або вывезлі, або знішчылі яшчэ до напады. Такім чынам, злоў Эсберна — наш лепшы шанец пазнаць, як і навошта вярнуліся цмокі. Няможна выключаць, што ў вяртанні цмачыны неяк замяшаны самі Клінкі.

Нядаўна мы атрымалі верагодныя звесткі пра тое, што Эсберн жывы і хаваецца недзе ў Рыфтэне. Цяпер ідзе допыт імаверных сведкаў. Мы павінны дзеяць асцярожна, каб не ўспудзіць Эсберна. Калі ён сапраўды ў Рыфтэне, яму няможна даць магчымасці бегчы.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.