The Elder Scrolls Wiki
Уларрадаллаку
Мапа
Планы

Акруга Ўвардэнфэлл
рэгіён Чырвоная Гора
Істоты Даэдра
Квэсты 27 Нітак Прадзільніцы. Артэфакты Сангвіна

Уларрадаллаку (арыг. Ularradallaku) — даэдрычныя руіны у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

  • Коды лакацыі:

Ularradallaku
Shrine
1
8

Апісанне[]

Уларрадаллаку — даэдрычныя руіны, што знаходзяць у раёне Чырвонай гары, на адным з яе ўступаў, усярэдзіне Прывіднай Мяжы, ніжэй па схілу і да захаду ад дзьвемерскіх руін Дагот Ур. Як і ўсе падобныя руіны, знадворку сцены ахоўваюць розныя істоты даэдра, разам з імі нясе вахту адна з культыстаў — данмерка Ллавэлея Нэльвані. Яна таксама нападзе на кожнага, хто заманецца заблізка падысці. Усярэдзіне руін захавалася свяцілішча Мерунэса Дагона.

Памяшканні і калідоры руін ахоўваюць тры культысты і два ўзроўневых атранаха (ад агнявога до навальнічнага). Кароткі калідор ад уваходу вядзе ў пярэдні пакой. Наперадзе ёсць платформа, якую ахоўвае атранах. Па баках ад яе ёсць правалы, запоўненыя лавай. Крыху далей наперадзе ў калідоры блукае другі атранах. Калідор вядзе ў вялікі пакой, яго ахоўваюць тры культысты. Бліжэй да далёкай сцяны стаіць вялікая статуя Мерунэса Дагона, ля яе падножжа на талерцы ляжыць няшмат дароў: шэсць манет і праклятае сэрца даэдра. Ззаду статуі стаяць два куфры, адзін замкнёны на 51 адз., уторай абаронены пасткай. Каля аднаго куфра ляжаць магічныя скруткі, а побач з другім ёсць зеллі і ляжыць кніга «36 Урокаў Вівека, Казанне 17» (падручнік навыку «Доўгія клінкі»). Калі скарыстацца левітацыяй, тое на адной з платформаў наверсе можна знайсці вялікі камень душ. Урадрас Садалас з'яўляецца настаўнікам і можа навучыць лёгкай брані (55), утойлівасці (50) і кароткім клінкам (60). Але перш чым вучыцца, яго давядзецца супакоіць з дапамогай скруткаў ці загавораў.

Прадметы[]

  • Уцэненае зелле скоку, таннае зелле левітацыі;
  • Кніга «36 Урокаў Вівека, Казанне 17»;
  • Скрутак электрычнага вартавога, світак выкліку агнявога атранаха;
  • Сэрца даэдра;
  • Вялікі камень душ;
  • Талерка;
  • Шэсць манет;
  • Выпадковае змесціва куфраў.

Персанажы[]

Персанаж ID Раса Пол Класс Ровень Здароўе/трываласць Магія Запас сіл
Інганар Inganar Альтмер Асасін 19 131 170 273
Дрырэрі Берана Drireri Berano Данмер Ваяр 12 140 98 248
Урадрас Садалас Uradras Sadalas Данмер Шпіён 11 92 102 219
Ллавэлея Нэльвані Llavelea Nelvani Данмер Паладзін 11 113 102 241

Квэсты[]

  • «27 Нітак Прадзільніцы. Артэфакты Сангвіна» — знайсці і прынесці артэфакты Сангвіна Эннае Хлаалу.

Нататкі[]

  • Сэрца даэдра ля падножжа статуі Мерунэса Дагона праклята і спроба яго забраць прывядзе да з'яўлення ўгневанага дрэморы.
  • Гэта адзіная лакацыя ўсярэдзіне Прывіднай Мяжы, у якой захоўваецца адзін з артэфактаў Сангвіна.

Галерэя[]