FANDOM


Ушнар гро-Шадбаргоб
Ref ID: 00015870 Base ID: 0001559B
Ушнар гро-Шадборгоб
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 4
Здароўе 53
Мана 92
Запас сіл 50
Раса Орк
Фракцыя Крусібл, Гандляры, Дуэлянты
Лакацыя Хата Ушнара гро-Шадбаргоба, Крусібл
Квэст Кашмар Ушнара
Ушнар гро-Шадбаргоб (арыг. Ushnar gro-Shadborgob) — персанаж у дадатку The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Біяграфія Edit

Ушнар гро-Шадбаргоб — орк, які жыве ў Крусіблё. Ён пакутуе айпурафобіяй, то бок вельмі баіцца котак, у тым ліку ўвесь час сачыльнага за ім каджыта Бішу. Таму ён часта ходзіць у суправаджэнні сабакі, што дае зваротны эфект, бо Біша любіць сабакаў, а такім чынам, працягвае хадзіць следам за Ушнарам і яго сабакам. Таму Ушнар дае квэст, мэта якога палягае ў тым, каб прымусіць Бішу перастаць хадзіць за оркам. Як гэта зрабіць - забіць каджыта ці проста прымусіць яго пайсці - абірае пратаганіст на сваё меркаванне.

Таксама Ушнар з'яўляецца чальцом клуба дуэлянтаў, у пэўныя дні ён гандлюе напоямі, а ва ўсе астатнія - ваюе.

Нататкі Edit

  • Калі вы гуляеце за каджыта, то не зможаце атрымаць квэст ад Ушнара, а яго сабакі ўвесь час будуць нападаць на вас. Сам Ушнар таксама можа быць забіты падчас аднаго з такіх нападаў пратаганістам ці вартай разам з сабакам. Пры гэтым ганчак без шкуры, які жыве на другім паверсе яго хаты, таксама памрэ, а вось звычайныя яго сабакі будуць перыядычна нападаць у горадзе нават пасля смерці гаспадара.
  • Калі забіць сабаку Ушнара да сустрэчы з ім самім, то ён знікне, а на могілках з'явіцца надмагілле з надпісам: «Ён папрасіў пахаваць яго з любай псінай. Гэтак і зрабілі.»
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.